Грамадства1111

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і

Вось якія аргументы прыводзіў адвакат футбаліста палякам, каб яны знялі з яго санкцыі.

Аляксандр Глеб. Фота: БелТА

У рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы аб адмове былому футбалісту зборнай Беларусі Аляксандру Глебу ў выключэнні яго з нацыянальнага санкцыйнага спісу прыводзяцца асобныя цытаты з ліста адваката Мацея Балажынскага, які прадстаўляе спартсмена.

Адвакат адзначае, што «дзейнасць, якую вядзе Заяўнік, не носіць палітычнага характару» і тлумачыць:

«У сувязі з каляспартыўным характарам гэтай дзейнасці Аляксандр Глеб імкнецца захоўваць палітычны нейтралітэт. З улікам сітуацыі і палітычнага рэжыму ў Беларусі ён не выказвае публічна свайго непрыязнага стаўлення да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, бо гэта магло б мець прамыя наступствы для асабістага і прафесійнага жыцця яго і яго сям’і».

Аднак, як падкрэслівае адвакат, «Глеб не з’яўляецца прыхільнікам расійскай агрэсіі супраць Украіны і не падтрымлівае ваенны канфлікт ва Украіне, у тым ліку падтрымку, якую аказвае Расіі Беларусь. Ён выказвае надзею на як мага хутчэйшае завяршэнне дадзенага канфлікту».

Балажынскі даводзіць, што «знаходжанне Глеба на тэрыторыі Польшчы і ў шэнгенскай зоне не ўяўляе пагрозы для бяспекі і міжнароднай пазіцыі як Польшчы, так і Еўрасаюза ў цэлым».

Каментары11

  • даведка
    10.07.2025
    Глебу это решение могло помочь возглавить Белорусскую федерацию футбола, но...
  • Ату его
    10.07.2025
    А, так он тайный предатель лукашенки и его семьи?
  • Не абараняю Глеба, ён амёба
    10.07.2025
    Axel Justas, у выпадку з Глебам ёсць важны нюанс. У 2005 годзе ён насмерць задавіў чалавека і не панёс за гэта адказнасці, бо як жа ў турму нашую зорачку. За той даўжок ён і расплачваецца перад рэжымам. Але гык яму, а не візу, ён такой жа прапагандыст, як і ўсе гэтыя азаронкі. Паедзе на захад і будзе расказваць пра "не все так однозначно".

Цяпер чытаюць

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Фларыдзе для перамоў аб міры3

Арына Сабаленка прайграла ў Дубаі «бітву палоў»2

«Мы ўжо розныя». Як гэта — быць беларусам, нават калі даўно жывеш не ў Беларусі?19

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну9

Офіс Ціханоўскай запасся на наступны год «шагаладам» ФОТАФАКТ14

Памятаеце праваслаўную пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Цяпер яны грамадзяне Ізраіля12

Пятая частка кантэнту, які YouTube прапануе новым карыстальнікам, створана штучным інтэлектам

Пакуль у каляднай Еўропе людзі мерзлі, у Ісландыі тэмпература паднялася да 20 градусаў1

Лукашэнка заявіў, што расцягнуў мышцы спіны пасля падзення на хакеі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць