Свет1111

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай

Супраць грамадзян Украіны распачалі крымінальную справу.

Сем супрацоўнікаў Ашчадбанка затрымалі па падазрэнні ў «адмыванні грошай», паведаміла Нацыянальная падатковая і мытная служба Венгрыі. Супраць іх распачалі крымінальную справу.

Сярод затрыманых у Венгрыі інкасатараў, па версіі мясцовых уладаў, ёсць былы генерал украінскай разведкі.

У Нацыянальнай падатковай і мытнай службе Венгрыі таксама заявілі, што на працягу 2026 года праз тэрыторыю краіны ва Украіну было перавезена больш за $900 млн, €420 млн і 146 кілаграмаў залатых зліткаў.

На фоне сітуацыі МЗС Украіны рэкамендуе грамадзянам устрымлівацца ад паездак у Венгрыю, паколькі ведамства не можа гарантаваць іх бяспеку, і параіць па магчымасці выбіраць іншыя транзітныя маршруты.

Як паведамлялася, учора ў Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка, якія выконвалі рэйс на двух інкасатарскіх аўтамабілях паміж Аўстрыяй і Украінай і перавозілі грошы і каштоўнасці ў межах рэгулярных перавозак паміж дзяржаўнымі банкамі.

«Фактычна, гаворка ідзе пра тое, што Венгрыя ўзяла закладнікаў і выкрала грошы. Калі гэта тая «сіла», пра якую сёння казаў спадар Віктар Орбан, то гэта сіла злачыннай банды. Гэта дзяржаўны тэрарызм і рэкет. Мы ўжо накіравалі афіцыйную ноту з патрабаваннем неадкладна вызваліць нашых грамадзян. Мы таксама звернемся да Еўрапейскага саюза з запытам даць выразную кваліфікацыю незаконным дзеянням Венгрыі — захопу закладнікаў і рабаванню», — напісаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Каментары11

  • Лёлік з-пад Лімасола
    06.03.2026
    То бок гэта гэта сапраўды зроблена па обранаўскім загадзе. То бок гэта сапраўды спроба ціску з боку орбанаўскай улады. То бок гэта сапраўды апошнія обранаўскія падтанцулькі пуклеру: максімальная з мажлівых эскалацый пад прыкрыццём юрыдычных абвінавачванняў
  • бабруйчанін
    06.03.2026
    Даведка Інфа з адкрытых крыніц У 2022 пасля нападу 30 млн$ налам вывез з Украіны праз Угоршчыну былы мус Украіна Аваков ( в Украіне памежнікі падпарадкаваны мус а ні кгб сбУ)
    Зараз вінадзел у Італіі))) ( майданавец)))
    На той час дзеючы кіраўнік ці былы кіраўнік унутранай бязпекі сбУ Наумов ( да 10млн$ камні сліткі..))
    Ні здіўлюсь калі ашчад банк Украіна выкарыстоўвают як прыкрыццё ці " пральню" і маршрут Аўстрыя Украіна Угоршчына сумнеўны
    Пасля ))))
  • Борис
    06.03.2026
    Бгг, только кремлевские и их шестерки торпедируют это.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць