Прагноз надвор'я па Беларусі на 12—14 ліпеня.

У суботу пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе і ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер пры навальніцах парывісты. Ноччу +9..+15°С, максімальная днём +22..+28°С.
У нядзелю чакаецца паступленне цёплых няўстойлівых паветраных мас з тэрыторыі Украіны. Месцамі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты, днём пры навальніцах моцны парывісты. Ноччу +9..+15°С, максімальная днём +22..+29°С.
14 ліпеня, у панядзелак, уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу +10..+17°С, максімальная днём +25..+32°С, па захадзе Беларусі месцамі +22..+24°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Каментары