Грамадства2121

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных

У чэрвені Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (NHC) прэзентаваў партнёрам вынікі расследавання ў адносінах да фонду «БайХэлп». Па выніках праверкі арганізацыя, якой кіруе Аляксей Лявончык, выйшла са складу Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (IHFRB).

Рэдакцыя Reform.news атрымала поўны тэкст расследавання NHC і апублікавала ключавыя моманты вынікаў праверкі. Прыводзім іх сцісла.

Перадумовай для расследавання стала афіцыйная скарга ад неназванага партнёра, якая паступіла ў студзені 2025 года.

Супраць «БайХэлпа» высунулі тры блокі абвінавачванняў: 

1. Праблемы з бяспекай

Падазрэнні з'явіліся пасля публікацый у беларускіх дзяржСМІ інфармацыі пра ўцечку баз «БайХэлпа». Пра здарэнні фонд не апавясціў партнёраў.

2. Патэнцыйныя фінансавыя парушэнні

Па гэтым пункце прадугледжваліся разыходжанні паміж заяўленымі «БайХэлпам» фінансавымі данымі і ўнутранымі справаздачамі, а таксама магчымае двайное фінансаванне.

3. Манапалізацыя гуманітарнага фонду

NHC завёў справу і пачаў расследаванне. Яго каманда наведала Варшаву і Вільню для сустрэч з партнёрамі і аналізу дакументаў. Усе наступныя выплаты на адрас «БайХэлп» былі прыпыненыя да завяршэння расследавання.

Асноўныя высновы

  • «БайХэлп» прызнаў факт уцечкі даных і адсутнасць пратаколаў па абароне персанальных звестак.
  • Аналіз дакументацыі фонду выявіў сур'ёзныя падазрэнні ў парушэннях.
  • Унутраныя кантрольныя сістэмы «БайХэлп» аказаліся слабымі, закрытымі і пазбаўленымі сістэмы ўзаемнага кантролю паміж кіраўніцтвам і фінансавым дырэктарам.
  • Донар фонду паведаміў аб слабой дакументацыі, несанкцыянаваных зменах у мэтавых групах бенефіцыяраў і недапушчальных затрымках. Кантракт з «БайХэлпам» не быў працягнуты.
  • Партнёры фонду пацвердзілі пабойванні адносна дзейнасці «БайХэлпа». 

З-за сукупнасці фактараў NHC рэкамендаваў Радзе Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі спыніць партнёрства з «БайХэлпам». 

Каментары21

  • Падзяка
    04.07.2025
    Дзякуй вялікі блогеру-канспіролагу Вірусу! Без яго гэтая тэма ніколі не была б узнятая!
  • ха-ха
    04.07.2025
    Падзяка, тое што да яго дайшлі звесткі значыць толькі пра тае, што праца рабілася і без яго. Тут цешыць што есць сумленныя людзі якія змаглі знайсці механізм перамагчы злодзея
  • Штабу Форума Неабыякавых
    04.07.2025
    Перадайце гэтую інфармацыю Сяргею абавязкова - трэба туды ехаць і выбіваць нашыя грошы. Толькі так можна яшчэ паспець укласціся ў 3 тыдні для ўдару. На беларусаў надзеі ніякай няма!

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць