Грамадства

Міліцыя 3 ліпеня будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

Супрацоўнікі МУС на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Пра гэта журналістам расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня, піша БелТА.

«Рашэннем міністра ўнутраных спраў асабовы склад будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Службу будзем несці як у форме, так і ў грамадзянскім адзенні. Усе месцы правядзення масавых мерапрыемстваў будуць узяты пад наш кантроль, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі», — сказаў Аляксандр Купчэня.

Таксама будуць узмоцнены меры бяспекі на аб’ектах транспарту і ў іншых месцах масавага знаходжання грамадзян.

«У мэтах забеспячэння бяспекі на святочных лакацыях будзе арганізавана работа кантрольна-прапускных пунктаў з надглядам грамадзян і іх рэчаў з выкарыстаннем, у тым ліку, металадэтэктараў», — расказаў Аляксандр Купчэня. Для ветэранаў, людзей з інваліднасцю і грамадзян з малалетнімі дзецьмі будуць прадугледжаны асобныя пункты пропуску.

У рэжымную зону не будуць дапушчаны асобы з забароненымі прадметамі. 

Аляксандр Купчэня адзначыў, што паблізу месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў рух транспартных сродкаў будзе абмежаваны. У асобных месцах будуць зменены маршруты руху грамадскага транспарту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Як склаўся лёс кацяняці, якога ратаваць на дарозе ў Брэсце спыніліся ўсе кіроўцы. На жаль, сумна4

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі3

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі7

Пратэстоўцы ў Сербіі заявілі пра татальную блакіроўку дарог2

Экс-брамнік зборнай Генадзь Туміловіч будзе працаваць трэнерам у Ізраілі

У Батанічным садзе двое чалавек атрымалі траўмы пры падзенні галіны дрэва

Цёмны бок медытацыі і «практык асэнсаванасці»6

Еўропа зноў б'е тэмпературныя рэкорды. У Іспаніі — +46°C7

Міністр замежных спраў Славакіі заявіў, што, магчыма, Расіі трэба «дараваць усё, што адбылося»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць