Вайна1010

Украінскі вайсковец, якому на жываце выразалі словы «Слава Расіі», расказаў пра перажытыя пакуты

Шакуючае фота шнару з надпісам «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага салдата, які вярнуўся з палону, у чэрвені разышлося па інтэрнэце.

Андрэй Пераверзеў. Скрыншот: United24 / YouTube

Тым вайскоўцам аказаўся баец 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады УСУ Андрэй Пераверзеў. У інтэрв'ю YouTube-каналу United24 мужчына расказаў сваю гісторыю. Яго некалькі разоў катавалі, а надпіс медыцынскім паяльнікам выпаліла хірург бальніцы ў Данецку, піша «Агенство».

Пераверзева ўзялі ў палон пасля таго, як побач з ім выбухнула граната, 24 лютага 2024 года. Паводле адкрытых крыніц, у гэты момант падраздзяленне Пераверзева ўдзельнічала ў баях за Новаміхайлаўку, якія працягваліся з канца восені 2023 года да канца красавіка 2024-га. Пры штурме Новаміхайлаўкі Расія, паводле ацэнак вайсковых аналітыкаў, магла страціць больш за 300 адзінак вайсковай тэхнікі.

Пераверзеў прасіў расійскіх вайскоўцаў, якія знайшлі яго, «прыкончыць» яго, але мужчыну дацягнулі да расійскіх пазіцый. Там яго агледзелі, а таксама некалькі разоў ударылі пяцілітровай каністрай вады па галаве. Са слоў вайскоўца, расейцы яго такім чынам «павіталі», каб «не забываў, дзе ён апынуўся».

Пазней Пераверзева дапыталі з ужываннем катаванняў — яго білі токам па адкрытых ранах. Гэта працягвалася да раніцы наступнага дня. Толькі пасля гэтага мужчыну адправілі ў шпіталь, дзе прааперыравалі. Па словах вайскоўца, яму паведамілі, што яго мачавы пузыр, мочапускальны канал і прамую кішку разарвала ад выбуху, частку прамой кішкі яму выдалілі.

Пасля аперацыі Пераверзева перавялі ў «шпіталь №15» (верагодна, маецца на ўвазе Данецкая гарадская бальніца №15). Там у палаце ваеннапалонны ўпершыню ўбачыў выпалены на жываце надпіс «Слава Расіі»: «Я паглядзеў і ахнуў. (…) Я сказаў: «Вы ўсе падонкі. Я застрэлю вас усіх»».

Пераверзеў лічыць, што надпіс на жываце яму выпаліў хірург з дапамогай, верагодна, медыцынскага паяльніка.

Пазней Пераверзеву давялося прайсці праз яшчэ адны катаванні ў шпіталі, якія, на яго думку, былі «для забавы». Ён расказаў, што па яго прыйшлі мужчыны ў балаклавах, ні адзін з якіх не прадставіўся. Ваеннапалоннага адвялі ў пакой, дзе адзін мужчына друкаваў на ноўтбуку, а другі катаваў Пераверзева. З ягоных слоў, білі ў вобласць вушэй, па патыліцы і выкарыстоўвалі электрашокер.

«Яны спыталі, куды я паранены, я сказаў: «У нагу». Яны сталі біць электрашокерам у нагу», — сказаў Пераверзеў, паказваючы сляды ад удараў.

Іншае катаванне было ў тым, што яму моцна церлі ручніком твар у раёне барады, з-за чаго скура пачала аблазіць. Катаванні працягваліся 40 хвілін. Па словах Пераверзева, іншых палонных у шпіталі таксама катавалі.

Пасля таго, як Пераверзеў стаў на ногі, яго адправілі з Данецка ў калонію ў горадзе Чысцякова (перайменаваны ўкраінскі Тарэз). У дзень прыезду ў калонію ваеннапалонных правялі праз шэраг ахоўнікаў з дубінкамі. Ахоўнікі білі дубінкамі, калі чалавек павольна ішоў, распавёў Пераверзеў. Паводле яго, дубінкі ўжылі да іншага палоннага, у якога былі раненні ног. Мужчыну білі, пакуль ён не ўпаў.

Адзін-два ўдары атрымалі і іншыя зняволеныя. Пераверзеў кажа, што да іх прыезду ў калонію прыём ваеннапалонных быў яшчэ больш жорсткі: ваеннапалонных сустракалі не ахоўнікі калоніі, а спецназ, які ўсіх збіваў.

Пераверзеў быў вызвалены ў ходзе абмену ў канцы траўня. Па словах ваеннага УСУ, 22 мая яго і іншых украінскіх ваеннапалонных прывезлі ў Растоў-на-Доне, адкуль самалётамі даставілі ў раён абмену. Ва Украіну Пераверзеў вярнуўся 24 траўня, сведчыць фота, апублікаванае ўпаўнаважаным па правах чалавека ва Украіне Дзмітрыем Лубінцом.

Пераверзеў заявіў пра жаданне вярнуцца на фронт, калі яму дазволяць дактары.

Каментары10

  • Ой
    29.06.2025
    А что "хирург" без феминитива? Вы же любите. Не стесняйтесь, насилуйте язык
  • Абу
    29.06.2025
    Путлероіды, як і лукашысты, не заслугоўваюць права на жыццё.
  • Холоп
    29.06.2025
    Ну зато дали флажок сине-желтый, че ныть?!

Цяпер чытаюць

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі2

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг23

Пасля антыўрадавага мітынгу ў Бялградзе адбыліся сутыкненні з паліцыяй

Памочніка дырэктара прадпрыемства злавілі з 200 рублямі хабару. Ён паедзе ў калонію і заплаціць шалёны штраф3

Дабаўкі з калагенам сталі папулярныя ў жанчын. Але ці працуюць яны? Вось што паказваюць даследаванні1

Робаты, якія адчуваюць цяпло, дотык і боль? Новая штучная «скура» ўражвае

«Пасля апошняй размовы з маім папярэднікам бомбы ўпалі на дзіцячую бальніцу ва Украіне». Мерц упэўнены, што не трэба ўгаворваць Пуціна2

Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім104

На драфце НХЛ першым з беларусаў выбралі 17-гадовага брамніка са спартыўнай дынастыі

МЗС Польшчы: «Памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі2

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць