Падарыў дзіцяці кватэру, але потым шмат што памянялася. Ці можна адмяніць дароўную грамату?
Беларуска зрабіла дароўную грамату на карысць сыну на ½ частку кватэры, але ён раптоўна сканаў. Цяпер на частку кватэры прэтэндуе яго дачка. Ці можна ў гэтай сітуацыі ануляваць дамову, піша «Мінск-Навіны».
«Некалькі гадоў таму падарыла сваю кватэру ў роўных долях двум сынам. Нядаўна адзін з іх раптоўна памёр, і цяпер на жылплошчу прэтэндуе яго дачка, з якой пры жыцці ён не падтрымліваў ніякіх адносін — толькі плаціў былой жонцы аліменты на яе ўтрыманне, а я наогул ніколі не бачыла ўнучку. Ці можна ануляваць дагавор?» — з такім пытаннем да выдання звярнулася Елізавета Пятроўна.
Адказала суддзя судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда Алены Крук.
— У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 549 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дагаворы дарэння можа быць абумоўлена права адмяніць дарэнне ў выпадку, калі гэты чалавек перажыве адоранага, — патлумачыла Крук. — Такім чынам, чалавек мае права адмяніць сваё дарэнне ў выпадку смерці адоранага (у дадзенай сітуацыі ў частцы адчужэння 1/2 долі кватэры) толькі пры наяўнасці такой умовы ў заключаным дагаворы дарэння.
Калі здзелка была засведчана ў натарыяльным парадку, для адмены дарэння неабходна звярнуцца да натарыуса. У іншым выпадку — непасрэдна ў тэрытарыяльную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі.
Пры гэтым з мэтай прадухілення выдачы дачцэ памерлага пасведчання аб праве на спадчыну і ўзнікнення спрэчкі мэтазгодна выканаць адмену дарэння да заканчэння шасцімесячнага тэрміну, устаноўленага законам для прыняцця спадчыны.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары