Усяго патроху22

Зорку «Мсціўцаў» прыдушыў шасцітонны снегаачышчальнік. Акцёр падзяліўся, як аднаўляўся пасля комы

Два гады таму акцёр Джэрэмі Рэнэр, зорка «Мсціўцаў», трапіў у жудасную аварыю. У першы дзень 2023 года ён паспрабаваў спыніць свой снегаачышчальнік, калі той ледзь не наехаў на яго пляменніка. Рэнэр хацеў хутка заскочыць у кабіну, але выйшла няўдала — яго самога зацягнула пад вострыя гусеніцы і прыдушыла.

Джэрэмі Рэнэр на Netflix Tudum 2025. Фота: Kevin Winter/Getty Images

Каля 45 хвілін акцёр ляжаў на снезе ў крыві, пакуль не прыбылі ратавальнікі. Яго пульс крытычна знізіўся.

«Я быў мёртвы», — кажа акцёр у інтэрв'ю Bild.

Два дні Рэнэр правёў у штучнай коме. Ён выжыў, але ў яго быў разрыў лёгкага і 38 пераломаў — рэбры, калені, шчыкалаткі, таз, твар і рукі. Нават пасля лячэння ён лічыцца «хранічна хворым» і павінен надаваць шмат часу фізіятэрапіі.

«Дваццаць адсоткаў маіх траўм прыйшлося лячыць з дапамогай тытана», — расказвае акцёр.

Джэрэмі Рэнэр пасля няшчаснага здарэння. Фота: сацсеткі акцёра.

Цела прыйшлося цалкам рэканструяваць. Металічныя пласціны трымаюць яго грудную клетку, шчаку і вачніцу на месцы; у асноўным з тытана цяпер левая галёнка. Фанаты іранізуюць, што цяпер Рэнэр супергерой не толькі на экране — ён і ў жыцці «жалезны чалавек».

«Я не лічу гераічным тое, што я зрабіў, хутчэй, можа быць, адважным. Я зрабіў гэта з любові. Я не хацеў бачыць, як майго пляменніка разрэжа напалову. Таму я паспрабаваў спыніць ратрак. (…) Ратрак незаменны ў горных рэгіёнах — без яго нам бы прыйшоў канец».

Снегаачышчальнік, які раздушыў Рэнэра, важыць 6 тон; у яго 6 колаў і 76 сталёвых тракаў.

Рэнэр так успамінае аб перажытай ім клінічнай смерці:

«Я, магчыма, адсутнічаў усяго хвіліну, але ў смерці няма часу, няма прасторы і няма месца. Ёсць толькі адчуванне — вельмі ўлагоджвальнае адчуванне. Гэта спакой. Гэта цудоўнае дабраславенне — адчуць нешта гэтак прыгожае. Потым ратавальнікі вярнулі мяне да жыцця, і я быў злы, што цяпер мне давядзецца разбірацца з гэтым разбураным целам. Цяжка казаць пра гэта…»

Фота: сацсеткі акцёра

Зараз акцёр вярнуўся да працы і больш-менш нармальнага жыцця. Ён можа зноў стаяць перад камерай і клапаціцца пра сваю дачку Аву.

«Многія суперздольнасці нараджаюцца з траўмы. (…) Я стаў больш прыслухоўвацца да свайго цела — што, у 54 гады, я, увогуле, і павінен быў рабіць. Без аварыі, верагодна, так бы і не пачаў. Я, хутчэй за ўсё, буду жыць даўжэй і здаравей таму, што мяне пераехаў мой ратрак».

Каментары2

  • Простолюдин
    29.06.2025
    Обычный человек уже бы умер. Хорошо когда есть деньги
  • Hurt locker
    29.06.2025
    Здоровья и долгих лет тебе, чувак!

Цяпер чытаюць

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць19

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане перад візітам Пуціна пасольства Украіны са сцягам схавалі за LED-экранам1

На станцыі метро «Кастрычніцкая» існавала «сляпая зона» для машыністаў. Цяпер прыдумалі, што з гэтым рабіць1

«Калядную краму», якая прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі, закрылі і праводзяць праверку10

У Паўднёвай Азіі могуць успыхнуць войны за рэкі1

«Лідскае піва» выдала настольны каляндар на беларускай мове3

«Калі назваў цану за кватэру не ў далярах». Беларусы посцяць мемы пра тое, якія дробязі выдаюць несапраўдных беларусаў30

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы18

Пуцін: Баявыя дзеянні спыняцца, калі УСУ пакінуць свае пазіцыі13

Кіраўнік Памежнай службы Літвы: Праблему паветраных шароў з Беларусі занадта раздзімаюць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць19

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць