Па апошніх даных Еўрастата, самай дарагой краінай ЕС па цэнах на прадукты харчавання аказаўся Люксембург, а Фінляндыя лідзіруе па цэнах на алкагольныя напоі, піша Euronews.

Інфляцыя ў Еўрасаюзе у 2015 годзе складала 0,1%, а да 2024 года дасягнула 2,6%. У мінулым годзе самыя высокія тэмпы інфляцыі сярод краін ЕС былі зафіксаваныя ў Румыніі — 5,8%, Бельгіі — 4,3% і Харватыі — 4,0%.
Цэны на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі былі вышэйшыя за ўсё ў Люксембургу — на 25% большыя за сярэднія па ЕС; за ім ідзе Данія — на 20% вышэйшыя за сярэднія.
Самыя нізкія цэны ў сярэднім — у Румыніі. Нягледзячы на лідарства па інфляцыі, румынскія цэны ўсё адно на 24% меншыя за сярэдні ўзровень. У наступнай за ёй Славакіі — на 17%.
Самы дарагі алкаголь быў у Фінляндыі. Безалкагольныя напоі найтаннейшыя ў Італіі, а тытунь — у Балгарыі.
Калі разглядаць канкрэтныя прадукты, то ў Даніі самыя дарагія хлеб і рыба, у Люксембургу — мяса, а на Кіпры — малочныя прадукты. Наадварот, самае таннае малако — у Славакіі, а рыба — у Румыніі.
Пры гэтым адзначаецца, што ў апошнія гады розніца ў цэнах на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі згладжваецца, а на алкаголь і тытунь, наадварот, павялічваецца.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары