Грамадства1616

Малады беларускі крымінальнік трапіў на вайну, здаўся ўкраінцам і красамоўна апісаў парадкі ў расійскай арміі

На вайну 31-гадовы Ігар Сакалоўскі трапіў з дэпартацыйнай камеры: баючыся, што дзесяць гадоў не зможа трапіць у Расію, пагадзіўся на прапанову «проста паехаць пастраляць па птушках — і дадому». Абяцанкі не спраўдзіліся, замест «чацвёртай лініі фронту» яго адправілі пад Ваўчанск, але ў штурм адправілі толькі выпампаваўшы ўсе грошы.

Відэа з грамадзянінам Беларусі Ігарам Сакалоўскім з'явілася ў тэлеграм-канале ўкраінскага праекта «Не чакай мяне з Украіны». 

Па звестках «Белпола», 31-гадовы Сакалоўскі паходзіць з вёскі Гарадзішча Мінскага раёна. Сакалоўскі — рэцыдывіст. У яго шэсць судзімасцяў, першая з іх — у 15 гадоў. У анамнэзе ўчыненыя паўторна крадзяжы і рабункі. 

Ігар Сакалоўскі. Скрыншот: t.me / poisk_in_ua

Як і калі беларус апынуўся на тэрыторыі Расіі, невядома, як і тое, чым ён там займаўся. На фронт у выніку ён трапіў з камеры часовага ўтрымання, рыхтуючыся да дэпартацыі на радзіму.

Пагадзіўшыся на кантракт з расійскай арміяй, Сакалоўскі адразу ж знайшоў сябе ў франтавым Ваўчанску. 

«Пакуль дайшоў да горада, я бачыў, колькі рускіх салдат ляжаць нежывых. Проста адзін на адным. І блін, проста ідзеш, і цераз аднаго… адзін цераз аднаго перакрочваеш. Многія нават не даязджаюць. Заводзяць маталыгі з людзьмі — і іх разбіваюць дроны», — апісвае Сакалоўскі свой нечаканы вопыт. 

Але з адпраўленнем беларуса на смерць у штурме камандаванне зацягвала, паколькі зразумела, што ў яго ёсць грошы. 

«Чэхі (чачэнцы. — НН) казалі: «Давай грошы, іначай мы цябе адправім у штурмак». Адзін раз я аддаў 100 тысяч [расійскіх рублёў] і [яшчэ] 50 [тысяч] забралі, другі раз перавёў 300 тысяч, агулам 450 (каля $6000. — НН). Потым мне рэзка сказалі аддаваць грошы, будзем адчыняць тату-салон. Скінуліся так, што я пабудаваў ім тату-салон: усё купіў, усе матэрыялы. Таму што ў мяне не было выбару. Я не мог адмовіць. Я вечна ў падвале, хляве і вечна нешта раблю. Я трапіў у рабства. У палон да сваіх жа салдат», — расказвае Сакалоўскі. 

Свайго камандзіра, нейкага Віктара «Круп'е» Крупінскага з 83-га палка апісвае як схематозніка, які прыцягнуў сваю радню і сяброў на тэрыторыю самаабвешчаных рэспублік, і хаця ў баявых дзеяннях тыя не ўдзельнічаюць, а жывуць размераным мірным жыццём, дэ-юрэ яны атрымліваюць заробкі і рэкетуюць такіх залётных салдат, як сам Сакалоўскі.

«Так ставіліся, што ты беларус, ты гандон. Мы цябе зараз ё*нем, і цябе ніхто шукаць не будзе, каму ты трэба. Такое стаўленне», — кажа ён. 

Дзякуючы парадзе аднаго з саслужыўцаў Сакалоўскі ўтаіў ад камандавання свой кнопкавы тэлефон (смартфон адабралі і кантралявалі там перапіску) і паведаміў сваёй маці ў Беларусь, дзе і ў якой сітуацыі знаходзіцца.

Невядома, ці дапамагала тая сыну матэрыяльна, але ў выніку напісала заяву ў расійскую пракуратуру, пра што стала вядома ў часці.

«Тады ў мяне начальства адабрала і паролі ад [банкаўскіх] карт, перавялі ў іншы полк і адразу ж павезлі на фронт адным днём, на забой. Я зразумеў, што мяне адправілі ў адзін бок, калі я стаў непатрэбным. Ні пашпарт, ні ваенны білет не аддалі», — абураецца ён і красамоўна апісвае кампанію, якая сабралася на апошні штурм.

«Адправілі такіх хлопцаў, хто ледзь ходзіць, ці хто непатрэбны.

Там пацан у дзве нагі паранены. Яго трэба выводзіць у санчасць, аказваць медыцынскую дапамогу. Кажуць — ісці зможа? Хай ідзе, капаць зможа.

Хлопец ішоў за мной, яму адарвала стапу, назад яго не вярнуць. Нас жа туды адпраўляюць, пхаюць, каб нас далей раніла. Усе разумеюць, што назад нас ніхто выводзіць не будзе, проста на забой.

Кітаец нейкі, ведаю толькі пазыўны — «Лес». Ён не разумее ні рускай, ні англійскай, толькі кітайскую. Я не мог з ім размаўляць, пальцамі паказваў. Як я разумею, яго таксама дзесьці за дакументы прыняла паліцыя і сказалі «ідзі паваюй і ўсё нармальна будзе». Некаторыя не разумеюць, куды ідуць. Вось кубінцы былі, яны нават не разумелі, яны думалі гэта вучэнні, а ўжо на вайне былі. Вось як гэта адбываецца.

Нават не сказалі, што вось тут лес — і там ужо за ім УСУ. Я проста ў шоку. Мяне, непадрыхтаванага байца…», — абураецца беларускі крымінальнік. 

Таксама ён кажа, што чуў па радыё загады забіваць «адмаўленцаў», калі такія сустрэнуцца па дарозе. 

«Я сам здаўся ў палон, таму што мяне адправілі туды проста на забой», — патлумачыў прычыну свайго ўчынка Сакалоўскі. 

Каментары16

  • 2кот
    30.06.2025
    Ох уж эти "тоже жертвы" и невиноватые мальчики в трусиках... обнять и простить. Дохнут как заслужили.
  • толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе
    30.06.2025
    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»
  • «ідзі паваюй і ўсё нармальна будзе» кубінцы былі, яны нават не разумелі, яны думалі гэта вучэнні,
    30.06.2025
    Ён не разумее ні ускай, ні англійскай, толькі кітайскую. Я не мог з ім размаўляць, пальцамі паказваў. Як я разумею, яго таксама дзесьці за дакументы прыняла паліцыя і сказалі «ідзі паваюй і ўсё нармальна будзе». Некаторыя не разумеюць, куды ідуць. Вось кубінцы былі, яны нават не разумелі, яны думалі гэта вучэнні, а ўжо на вайне былі. Вось як гэта адбываецца.

    Нямецкая царыца Маскоўскай арды «Аляксандра», не шмат кантактавала з простымі маскалямі
    Але ж пры сведках казала :
    Нікі, май лов, маскалі любяць БІЗУН !

Цяпер чытаюць

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх ВНУ выдзяляюць 1000 бюджэтных месцаў для расіян1

Расія кінула на Сумы 50-тысячную групоўку10

Малады беларускі крымінальнік трапіў на вайну, здаўся ўкраінцам і красамоўна апісаў парадкі ў расійскай арміі16

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы6

Прызначылі новага міністра прамысловасці, а былога вярнулі на «Амкадор»1

Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты22

Лукашэнка памяняў 15 кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў4

Па ўсёй Беларусі плануюць увесці «чыстыя чацвяргі» — адзіныя дні для добраўпарадкавання5

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць