25 жніўня каля 16:30 у Івацэвіцкім раёне на трасе М-1 «Брэст — Мінск —— мяжa з Расіяй» кіроўца BMW, па папярэдніх звестках, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў Volkswagen і грузавік MAN.

У выніку два чалавекі з BMW і тры з Volkswagen загінулі, яшчэ адзін (дзіця) шпіталізаваны.
Па загадзе міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца выехаў першы намеснік міністра — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка.
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары