Грамадства22

МЗС Украіны: Беларусь робіцца саўдзельніцай расійскага ядзернага шантажу

Міністэрства замежных спраў Украіны рэзка раскрытыкавала сумесныя ядзерныя вучэнні Беларусі і Расіі, а таксама размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Украінскі бок лічыць, што такія дзеянні з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для глабальнай бяспекі. Асабліва падкрэсліваецца, што адпрацоўка ядзерных удараў парушае асноўныя прынцыпы міжнародных дамоўленасцяў аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Паводле гэтых правіл краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй, не павінны перадаваць кантроль над ёй іншым дзяржавам, а тыя, хто яе не мае, не павінны яе прымаць.

Таксама заяўляецца, што такія дзеянні фактычна робяць Беларусь плацдармам для ядзернай прысутнасці Расіі каля межаў НАТА і ствараюць небяспечны прыклад для іншых краін.

«Мілітарызацыя Беларусі не толькі падрывае давер да міжнароднага права, але і канчаткова ператварае Мінск у саўдзельніка расійскага ядзернага шантажу», — падкрэслівае МЗС Украіны.

У заяве падкрэсліваецца, што міжнародная супольнасць павінна цвёрда адрэагаваць на сітуацыю. Сярод магчымых мер называюцца ўзмацненне санкцый супраць Расіі і Беларусі, павелічэнне падтрымкі Украіны, а таксама ўмацаванне прысутнасці краін-саюзніц на ўсходніх межах НАТА.

Каментары2

  • Bielarus forever
    18.05.2026
    МЗС Эстоніі... Але лепі позна чым ніколі
  • Ёсік
    18.05.2026
    Дык рабіце ўжо штосьці, мы ведаем, хто мы, пад кім мы, і якія планы ў старых на краіну. Дрэнна, што вы гэта толькі зараз убачылі ды пачалі казаць у голас. Сабе не хочаце ўжо забраць "як павізло беларусам с прызідзентам, нам бы такова".

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць