З 7-га паверха інтэрната гомельскага ВНУ ўпаў студэнт-другакурснік
Як стала вядома выданню «Моцныя навіны», у ноч з 26 на 27 чэрвеня з сёмага паверха 4-га інтэрната Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ўпаў студэнт, які толькі скончыў другі курс. Цела хлопца знайшлі каля 5-й гадзіны раніцы.

4-ты інтэрнат БелДУТ. Фота: bsut.by
Сябры і сваякі характарызуюць хлопца як жыццярадаснага і ветлівага, на выхадных ён збіраўся ісці з сябрамі на свята. Што менавіта адбылося ў тую ноч — дакладна не вядома.
Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. Вядзецца следства.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары