Свет33

Кіт Келаг заявіў, што мірныя перамовы тармозіць Расія

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг заявіў, што менавіта Расія, а не ЗША ці Украіна, тармозіць мірныя перамовы, якія тычацца заканчэння поўнамаштабнай вайны, распачатай Масквой.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu via Getty Images

Ён адрэагаваў на словы прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, які раней сказаў, што далейшы лёс перамоў залежыць ад пазіцыі Кіева і Вашынгтона. Келаг назваў такія заявы «перакручваннем фактаў у стылі Оруэла» і падкрэсліў, што абвінавачванні Расіі супраць Украіны і ЗША беспадстаўныя.

Паводле слоў Келага, прэзідэнт ЗША паслядоўна выступае за спыненне вайны і заклікае да неадкладнага перамір’я і пачатку трохбаковых перамоў. Ён адзначыў, што Расія не павінна адначасова казаць пра мір і працягваць бамбаваць цывільныя аб’екты ва Украіне.

Перамовы паміж Украінай і Расіяй ужо двойчы праходзілі ў Стамбуле, але на іх удалося абмеркаваць толькі гуманітарныя пытанні. Апошняя сустрэча адбылася 2 чэрвеня, дзе Расія перадала Украіне дакумент з непрымальнымі ультыматумамі. Нягледзячы на гэта, Уладзімір Пуцін заяўляе, што гатовы да наступнага раўнду перамоў.

Каментары3

  • Св. Зянон
    30.06.2025
    Лапідарна ге6ія*ьна
  • на мяжы з імперый вялікі мур ды канавы з кракадзіламі
    01.07.2025
    Рэжым Лукашэнкі папулісцкі , яны ведаюць што час надышоў і дзейнічаюць , " Лукашэнкa: Вунь вакол Беларусі сядзяць, як змеі падкалодныя шыпяць, гатовыя сюды рынуцца." NN пасля пачатку вайны спросту трэба нам будаваць на мяжы з імперый вялікі мур ды канавы з кракадзіламі і 96 % Беларусаў гэта падтрымліваюць , мы не адзіныя ў свеце такія, Большасць Польскіх сялян былі нейтральныя ў пытанні Незалежнасці ў 1917, Грэкі , Балгары, Славакі , Румыны, былі таксама нейтральныя ў ХХ с. і г.д.
  • Маскоўскай імперыя пыха не пацягне нафту (уралс) па 35 $
    01.07.2025
    нам трэба сёння ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ, Так ці інакш мы пераможам !
    Ваенныя паразы і «перамогі» Маскоўскай 🇷🇺 імпэрыі (ўлуса) :
    1856 год — параза ад Брытаніі і Францыі
    1905 год — параза ад Японіі
    1917 год — параза ад Нямеччыны
    1920 год — параза ад Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі і ўсіх Балтыйскіх дзяржаваў
    1939 год — параза ад Фінляндыі
    1969 год — параза ад Кітая
    1989 год — параза ад Афганістану
    1989 год — параза ў Халоднай вайне
    1996 год — параза ад Чачні
    2022 год — параза ад Украіны
    2024 год — параза ў Сырыі

    Другую сусьветную вайну выйгралі ЗША/Брытанія, а тым часам афіцэраў Сталіна расстрэльвалі або адпраўлялі ў ГУЛАГі. Мільёны людзей трапілі ў ГУЛАГі, уключна з эмпэрцам Салжаніцыным.

    Адзіныя перамогі Масквы здараюцца толькі пры ўварваньні ў меншыя краіны:

    а) Вугоршчына 1956
    б) Чэхаславаччына 1968
    в) Малдова 1992
    г) Грузія 2008

    і пазітыўныя навіны , Маскоўскай імперыя пыха не пацягне нафту (уралс) па 35 $

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць