Грамадства44

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак

«Заробку хапае на выплату іпатэкі, аўто і рэстараны», — прызнаецца Яўген Луцкі.

Яўген Луцкі. Скрын відэа: seointhearmy / TikTok

Беларус Яўген Луцкі пяты год служыць у арміі ЗША. У Амерыцы ён жыве па грын-карце. У сваім тыктоку хлопец расказвае аб жыцці і службе.

«Я служу ў арміі ЗША два дні на месяц. Астатні час я займаюся сваім цывільным жыццём. Гэта называецца служыць у гвардыі ці ў арміі рэзерву, арміі запасу», — дзеліцца Яўген.

Па яго словах, на пачатку службы навабранец каля паўгода праходзіць розныя трэнінгі. Базавы трэнінг складае 10 тыдняў. Далей, у залежнасці ад спецыяльнасці, яшчэ 9-10 тыдняў.

«Астатні час ты потым служыш, з'яўляючыся два дні на месяц і два тыдні летам на зборы», — заўважае мужчына.

@seointhearmy Служба Армии США всего 2 дня в месяц! Я служу в национальной гвардии штата Пенсильвания уже 5 лет. Кстати, в каждом штате, своя гвардия. Сначала прошел тренинг пехоты, а потом выучился на Финансиста. Зачем мне это надо? Считаю, что мужчина должен уметь обращаться с разным оружием и уметь выживать. Однако, есть ещё ряд бонусов, ради которых люди (в том числе и наши) идут в национальную гвардию. И об этом я расскажу в следующих видео Подпишись! #армия #америка #сша #гринкарта #переездвсша ♬ original sound - Луцкий | Маркетолог | Гвардеец

Яўген расказвае, што раней служыў у Нацыянальнай гвардыі ад арміі (Army National Guard), цяпер у Нацыянальнай гвардыі ад ваенна-паветраных сіл ЗША (Air National Guard).

У інфармацыі да свайго відэа Яўген дадае, што кожны штат мае сваю Нацыянальную гвардыю. Ён служыць у штаце Пенсільванія.

«Спачатку прайшоў трэнінг пяхоты, а затым вывучыўся на фінансіста», — дзеліцца мужчына.

У іншым відэа Яўген расказвае пра свой заробак.

Штомесяц яму налічваюць 6320 даляраў. Пасля вылічэння падаткаў і іншых выплат ён мае 5710 даляраў.

З гэтай сумы 1660 даляраў ідзе на аплату іпатэкі — у мінулым годзе мужчына набыў дом за 262 тысячы даляраў. Але з выплатай іпатэкі за трыццаць гадоў яго кошт складзе 700 тысяч даляраў.

Як даводзіць Яўген, калі б ён з сям'ёй арандаваў жыллё, то за месяц плаціў бы каля 1800-2000 даляраў. За трыццаць гадоў на арэнду якраз і сышла б сума ў 700 тысяч. Аднак пры гэтым свайго жылля так і не было б.

@seointhearmy Доходы расходы рядового в США. Апдейт 2025 года. #сша #армия #америка #гринкарта #переездвсша #работавсша ♬ Wow - Official Sound Studio

Наступны радок у штомесячных выдатках — гэта аплата камунальных паслуг. На гэта, па словах мужчыны, сыходзіць каля 500 даляраў. Страхоўка аўтамабіля абыходзіцца прыблізна ў 185 даляраў на месяц. А вось медыцынская страхаванне ўсёй сям'і вайскоўца бясплатнае.

На ежу, адзенне, наведванне кафэ і рэстаранаў, па словах Яўгена, сыходзіць каля 2000 даляраў.

Такім чынам, як падсумоўвае мужчына, пасля ўсіх выдаткаў на руках у яго застаецца 1365 даляраў.

Па словах Луцкага, у амерыканскай арміі кожныя два гады павышаюць заробак. Акрамя гэтага, кожны год адбываецца яго індэксацыя.

«У гэтым годзе, як Трамп стаў прэзідэнтам, ён істотна падняў заробак. То-бок у мяне аклад быў 2600, а Трамп падпісаў указ, і ў мяне аклад стаў 3500», — прызнаецца Луцкі.

Каментары4

  • Н
    27.06.2025
    Чаму ў транслітарацыі ён Луцкій, а не Луцкі? Беларус?
  • гыы
    27.06.2025
    как теленок ищет титьку, как пчела ищет улей, так и беларус ищет халяву.
  • бабруйчанін
    27.06.2025
    ??? ...))) І што ?? З' ехал як зьежалі і 35 год таму за " свабодай выбара ..гатункаў калбасы тачкі шмоткі" і канечна за ..дзетак турбавалісь ))

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі4

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне ўлады ўзяліся за несанкцыянаваную рэкламу — банеры на агароджах давялося паздымаць

Што Пазняк дазваляе Трампу і не дазваляе Ціханоўскай29

Хлопчыка, якога неадэкватны беларус кінуў на падлогу ў маскоўскім аэрапорце, рыхтуюцца вывесці з комы1

У Бараўлянах насупраць знакамітай кавярні «Ачаг» высякаюць дрэвы. Што здарылася?

Польскія мытнікі знайшлі ў машыне немца, які ехаў з Беларусі, біўні маманта1

Анжаліка Борыс заклікала вызваліць Анджэя Пачобута

«Ціханоўскі сваёй жывёльнай харызмай можа зацямніць шмат каго з лідараў». Шрайбман пра вяртанне Ціханоўскага6

Пешаход у Мінску ўпаў проста на дарогу і ледзь не трапіў пад аўто ВІДЭА

Святлана і Сяргей Ціханоўскія адпраўляюцца ў першы сумесны візіт — у Польшчу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі4

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць