Нерухомасць66

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе

У Кобрыне дабудоўваюць 10-павярховы панэльны дом па Рэспубліканскай вуліцы. Дом яшчэ не скончаны, але на яго тарцы ўжо з’явіўся мурал, які стаў прычынай насмешак гараджан. 

Мурал на доме ў Кобрыне стаў прычынай насмешак гараджан. Фота: kobrin_online

Пару дзён таму ў мясцовых пабліках з’явіліся фота няскончанага роспісу на фасадзе новага дома. На тарцы дома паспелі намаляваць кампазіцыю ў стылі сінтэзу мінімалізму і аграрэнесансу: вертыкальныя палосы, у якія ўпісаны нумар дома, калоссе і карта краіны з подпісам «Беларусь», які па памеры нават большы за назву вуліцы — тыповы твор сучаснай бюджэтнай архітэктуры, калі не хочацца мець глухі тарэц, але і змяняць тыпавы праект ці запрашаць прафесійнага мастака дорага для забудоўшчыка. 

Вось толькі аўтары мурала ў Кобрыне не ўлічылі, што мінімалістычная чацвёрка — нумар дома — упісаная ў такія ж мінімалістыныя вертыкальныя лініі, будзе чытацца многімі як 14. Гэта і стала першапачаткова прычынай насмешак з новага роспісу.

Першапачатковы выгляд мурала на доме №4. Фота: kobrin_online
Выгляд мурала пасля першай спробы выправіць нумар дома. Фота: kobrin_online

Усвядоміўшы сваю памылку, будаўнікі зафарбавалі частку рамкі вакол нумара, што зрабіла яго яшчэ больш падобным да 14. У выніку рамку вакол нумара прыбралі зусім, але і гэта не дапамагло — суседнія лініі ўсё роўна ствараюць у кобрынцаў ілюзію, што на доме напісана ці то 14, ці то 114.

Актуальны выгляд мурала. Фота: kobrin_online

Пакуль пытанне з нумарам канчаткова не вырашана, але жыхароў горада цяпер куды больш непакоіць іншы элемент мурала — вялікая карта Беларусі, ніводная лінія на якой нават блізка не супадае з рэальнымі межамі краіны і яе абласцей. 

Карта Беларусі на мурале. Фота: kobrin_online

«Гэта выглядае як абгрызены кавалак краіны. Нават візуальна бачна, што дзяржаўная мяжа проста скажоная да немагчымасці. У нас вельмі прыгожая краіна на карце, а гэта — я не ведаю…» — абураюцца каментатары.

Не могуць кобрынцы зразумець, і чый Кобрын па гэтай карце:

«А Кобрын Украіне аддалі?»
«Не, Маларыце».

«Засталося тэрытарыяльныя спрэчкі па карце вырашыць. Частку Літвы забралі, частка Расіі таксама ў нас, Кобрын — аддалі Украіне. Ці мастак быў п'яны, ці ён штосьці ведае?» — іранізуюць іншыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • чацьвёрку штрыхом падмазаць
    26.06.2025
    і норм
  • Чавус
    26.06.2025
    Няўжо цяжка хаця б надпісы зрабіць нашай мовай? Няхай бы людзі бачылі, дзеці ... Гэта важна: бычыць і чуць. Нават калі самі пакуль не карыстаюцца.
    Ганьба уладам Кобрына! Самі не вельмі ..., і дызайнераў такіх самых пазвалі :) 4 ці 14 :) Таксама скажуць "А какая разница!"
  • Ы
    26.06.2025
    У Беларусі хіба перавяліся таленавітыя мастакі і дызайнеры? Здаецца, не — час ад часу з'яўляюцца вельмі крутыя муралы. Тут адказнасць адміністрацыі за тое, каго яны прыцягнулі да гэтай працы.

Цяпер чытаюць

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк абмяжоўвае зняцце наяўных з картак3

У Арменіі арыштавалі архіепіскапа і яшчэ 16 змоўнікаў1

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе6

Кацярына Ціханава — не проста дачка Пуціна. Яе лічаць магчымай пераемніцай11

«Нервовае, трывожнае, непалітычнае. Галоўны герой — член Савета Рэспублікі». Вольга Лойка прапануе «Беларусьфільму» ідэю кіно3

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі24

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету9

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі2

Беларускі турыст знойдзены мёртвым у возеры Шален у Бургундыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць