Здарэнні1010

Затрыманыя дзве групы «тайных пакупнікоў», якія кашмарылі крамы і АЗС

МУС і Следчы камітэт заявілі аб затрыманні дзвюх груп «тайных пакупнікоў», якія займаліся вымагальніцтвам.

«Пры сілавой падтрымцы байцоў «Алмаз», атрадаў спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў «Беркут» і «Рысь», а таксама АМАПа УУС Міншчыны былі затрыманы 11 падазраваных», — паведамляе прэс-служба МУС.

Спыненая дзейнасць дзвюх арганізаваных груп. Іх удзельнікі вымагалі грошы ў грамадзян і юрыдычных асоб, гандлёвых аб’ектаў і аўтазаправачных станцый у Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях. Групы паміж сабой не былі звязаныя.

37-гадовы і 42-гадовы мінчукі стварылі шэсць таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, якія спецыялізаваліся на продажы навучальных семінараў.

42-гадовы жыхар Мінска, напрыклад, стварыў чатыры ТАА. У адным ён стаў дырэктарам, у іншых кіраўнічыя пасады занялі «свае людзі» — сваякі і сябры фігуранта. Статуты ўсіх юрыдычных асоб, як піша СК, былі складзены «як пад капірку». У якасці асноўнага віду дзейнасці значылася арганізацыя і правядзенне тэматычных асветніцкіх мерапрыемстваў па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў на платнай аснове.

«Фігуранты пад выглядам пакупнікоў знаходзілі ў крамах парушэнні правілаў гандлю і пагражалі зрабіць адпаведную запіс у кнігу заўваг і прапаноў. Каб пазбегнуць гэтага, яны патрабавалі ад прадаўцоў набыць у іх навучальныя курсы», — паведамілі ў МУС.

СК больш падрабязна апісаў дзеянні падазраваных падчас «праверак».

«Прадстаўнікі ТАА прыходзілі ў краму, дзе шукалі пратэрмінаваную прадукцыю. Калі такая знаходзілася, яны разыгрывалі сапраўднае прадстаўленне. Пагражаючы запісам у Кнігу заўваг і прапаноў, паведамленнем у санстанцыю пра тавар неналежнай якасці, яны літаральна запалохвалі прадаўцоў і загадчыкаў.

«Кантралёры» часта паводзілі сябе груба, павышалі голас і пагражалі, а пасля адразу ж прапаноўвалі свой «варыянт» вырашэння праблемы. Бо, «выпадкова», арганізацыя, у якой працавалі гэтыя «змагары з пратэрміноўкай», аказвала платныя адукацыйныя паслугі. Заключэнне дамовы на правядзенне навучальнага семінара здымала ўсе пытанні і прэтэнзіі», — гаворыцца ў паведамленні СК.

У камітэце таксама адзначылі, што супрацоўнікі згаданых юрасоб не мелі ніякіх паўнамоцтваў на правядзенне праверак. Акрамя таго, 42-гадовы жыхар Мінска раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за спробу дачы хабару ў буйным памеры.

Шкода ацэньваецца ў 80 тысяч рублёў.

Праведзены вобшукі ў Гродне, Магілёве, Мінску і Мінскай вобласці. Канфіскаваныя розная валюта ў эквіваленце больш за 60 тысяч рублёў, ювелірныя вырабы, гаджэты і аргтэхніка, амаль два дзясяткі банкаўскіх карт, службовая дакументацыя юрыдычных асоб. Арыштаваныя аўтамабілі агульным коштам больш за 50 тысяч даляраў.

Каментары10

  • улыбайся
    26.06.2025
    вывод: нашёл в магазе просрочку - молчи. а ещё лучше - купи и с улыбкой съешь. а то придёт рысь, беркут, алмаз и назовут тебя опг. и передадут в губопик.
  • ...
    26.06.2025
    Так у чым менавіта парушэнне закону? У тым што рэкетам дазволена толькі дзяржаве займацца?
  • Андрусь
    26.06.2025
    Капец... НН перагарнула старонку? Нібыта і забылася ўжо, што якраз "Пры сілавой падтрымцы байцоў «Алмаз», атрадаў спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў «Беркут» і «Рысь», а таксама АМАПа УУС Міншчыны" ажыццяўляліся неправавыя затрыманні, збіццё і катаванні ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту ў 2020-м, менавіта гэтыя карныя структуры разам з ГУБАЗіКам і дагэтуль урываюцца ў дамы і кватэры беларусаў, учыняюць пагромы, кладуць людзей тварам у падлогу і катуюць? Цяпер іхнюю дзейнасць у недзяржаўным медыя можна піярыць, як звычайную працу нібыта ў барацьбе са злачыннасцю? І гэта ў Міжнародны дзень дзеянняў супраць катаванняў!!! І гэта толькі праз тое, што вам няма адкуль браць навіны пра падзеі ўнутры Беларусі, акрамя як з МУСарскога сайту ды сайтаў іншых карных структураў нелегітымнага рэжыму, які гвалтам трымае ўладу ў Беларусі?
    Усе гэтыя структуры ў нашых медыях, калі гэтыя медыі сапраўды нашыя, мусяць быць персонамі ноно-грата. Пасля таго, што карныя падраздзяленні рэжыму нарабілі ў 2020-м і працягваюць рабіць дагэтуль, нельга гларыфікаваць іхнюю дзейнасць ні ў якім выглядзе. Няўжо пасля пяці гадоў нечувана жорсткай у Еўропе ў ХХІ стагоддзі рэакцыі на няўдалую спробу прававой змены ўлады ў Беларусі сёння камусьці з дэмакратычна налаштаваных беларусаў гэта трэба тлумачыць?

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць