Крадзеж, разбой, забойства, як экспертызы дапамаглі даказаць датычнасць вяскоўца да некалькіх злачынстваў
У студзені ў адной з вёсак Хоцімскага раёна сацыяльная работніца, прыйшоўшы праверыць сваю падапечную 83-гадовую бабулю, пабачыла жахлівую карціну: у доме ўсё перавернута, а на падлозе — труп гаспадыні з нажом у грудзях.

Прычынай смерці стала вострая страта крыві ў выніку колюча-рэзанага ранення грудной клеткі.
Як высветлілі, да забойства датычны раней суджаны 37-гадовы аднавясковец. Напярэдадні ён прыйшоў да бабулі прасіць грошы ў доўг і, атрымаўшы адмову, нанёс ёй некалькі удараў рукамі па галаве і тулаве.
Абшукаўшы дом, скраў 640 рублёў і некаторыя рэчы. У адказ на словы гаспадыні паведаміць пра ўсё ў міліцыю, госць нанёс жанчыне адзін удар нажом у вобласць сэрца і сышоў, аднак неўзабаве быў затрыманы.
У ходзе агляду дома пацярпелай эксперт-крыміналіст на паштоўцы знайшоў след падэшвы абутку. Паводле вынікаў судовага трасалагічнага даследавання вызначана, што след пакінуў бот затрыманага, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Эксперты-біёлагі ў пад пальцам рукі падазраванага выявілі біялагічны матэрыял пацярпелай, а на шнурку, які яна насіла на шыі — змешванне біяматэрыялу падазраванага і пацярпелай.
Судовыя эксперты-псіхiяры выявілі ў падазраванага псіхічны разлад, які не ўплываў на яго здольнасць усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі, а таксама на здольнасць у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, у прымусовых мерах бяспекі і лячэння не мае патрэбы.
Мужчыну асудзілі на 22 гады 1 месяц з адбываннем у папраўчай калоніі ўмовах строгага рэжыму са штрафам 100 базавых велічынь (4200 рублёў). Прысуд не ўступіў у законную сілу.
Каментары