У Бараўлянах насупраць знакамітай кавярні «Ачаг» высякаюць дрэвы. Што здарылася?
Жыхары Бараўлян заўважылі, што насупраць знакамітай кавярні «Ачаг» пры раздарожжы на Лагойск і Бараўляны з Мінска высякаюць дрэвы. Многія пачалі пытацца ў суполцы Viber «Бараўлянскі сельсавет», што адбываецца і ці будуць замест высечаных садзіць новыя дрэвы, піша Blizko.by.

Як патлумачыў намеснік старшыні Бараўлянскага сельвыканкама Сяргей Кандрашын, высечка звязаная з пракладкай новага цэнтральнага водаправода ад «Паўночнага берага» да Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета.
У раёне кавярні «Ачаг» кладзецца вялікі поліпрапіленавы трубаправод, часткі якога відаць нават уздоўж трасы Р-40, каля павароту да абласной дзіцячай бальніцы.
Што да дрэў, то Сяргей Кандрашын запэўніў: кампенсацыйныя пасадкі будуць зробленыя.
Каментары