Паводле даных паліцыі Лос-Анджэлеса, тры падазраваныя пералезлі праз плот і праніклі ў дом праз акно.

Фота: Samir Hussein/WireImage/Getty Images
Паліцыя не пацвердзіла, што дом належыць акцёру, але адрас гэтага асабняка супадае з адрасам дома, які Піт набыў у 2023 годзе, піша Бі‑бі-сі.
Улады заявілі, што падазраваныя сышлі з месца здарэння з выкрадзенымі рэчамі, аднак што менавіта было выкрадзена — невядома.
Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, акцёра не было дома падчас іцыдэнту
На гэтым тыдні Піт знаходзіўся ў Вялікабрытаніі.
Каментары