Свет

Анна Вінтур пакідае пасаду галоўнага рэдактара амерыканскага Vogue

Лічыцца, што менавіта яна вярнула Vogue папулярнасць і зрабіла яго адным з вядучых выданняў у свеце моды.

Фота: Evan Agostini/Invision/AP

Брытанская журналістка Анна Вінтур пакідае пасаду галоўнага рэдактара амерыканскага Vogue, якую яна займала 37 гадоў, паведаміў Выдавецкі дом Condé Nast.

У заяве Condé Nast сказана, што Вінтур захавае іншыя свае пазіцыі — глабальнага рэдакцыйнага дырэктара Vogue, які курыруе міжнародны кірунак брэнда, а таксама галоўнага кантэнт-дырэктара выдавецтва Condé Nast. На гэтай пасадзе яна адказвае таксама за часопісы Wired, Vanity Fair, GQ, Glamour і Bon Appetit, піша Бі-бі-сі.

«Прызначэнне новага галоўнага рэдактара Vogue дазволіць Вінтур раўнамерней размяркоўваць увагу паміж усімі рынкамі, у дадатак да кіраўніцтва усімі выданнямі Condé Nast (за выключэннем the New Yorker)», — тлумачыць Condé Nast.

Вінтур 75 гадоў, яна адна з самых уплывовых фігур у свеце сучаснай моды. Журналістка ўзначальвае Vogue даўжэй, чым любы галоўны рэдактар у гісторыі часопіса.

Лічыцца, што менавіта Вінтур паслужыла прататыпам для гераіні актрысы Мэрыл Стрып Міранды Прыстлі ў галівудскім фільме 2006 года «Д'ябал носіць Prada».

У 2017 годзе каралева Лізавета II дала ёй тытул дамы за працу ў галіне моды.

Вінтур вырасла ў Лондане і да таго, як узначаліць амерыканскі Vogue ў 1988 годзе, стала галоўным рэдактарам брытанскага выдання часопіса.

Лічыцца, што менавіта яна вярнула Vogue папулярнасць і зрабіла яго адным з вядучых выданняў у свеце моды. Яна значна памяняла аблічча часопіса, публікавала ў ім здымкі менш вядомых мадэляў і не баялася спалучэння недарагога адзення са стылем ад куцюр.

Яна таксама праводзіла штогадовыя дабрачынныя балы Met Gala, якія праходзяць у Нью-Ёрку з 1995 года.

У гэтым годзе брытанскі кароль Карл спытаў Анну Вінтур, ці мае намер яна сысці з працы, на што, як распавяла сама журналістка, яна адказала: «Вядома ж, не!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?6

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць