Літаратура

«Кніга, якую будуць браць з паліцы і праз сто гадоў». Выйшла грунтоўная праца па Вайсковых могілках Мінска

Гэта першая манаграфія, прысвечаная гісторыі аднаго з найстарэйшых сталічных некропаляў. Выданне багатае на архіўныя матэрыялы і ілюстрацыі, змяшчае апісанні мастацкіх асаблівасцяў і поўны спіс захаваных пахаванняў.

Надмагільны помнік Якуба Коласа на Вайсковых могілках. Фота: Яндэкс Карты

Кніга «Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць», напісаная гісторыкамі Юрыем Тамковічам і Паўлам Каралёвым, выйшла ў выдавецтве Рамана Цымберава.

Яна цалкам прысвечана Вайсковым могілкам, якія з’яўляюцца адным з найстарэйшых і найважнейшых некропаляў Мінска. Да гэтага часу даследаванні мінскіх могілак абмяжоўваліся пераважна спісамі пахаваных з кароткімі ўводзінамі, а новая праца прапануе ўсебаковы гістарычны агляд, аналіз мемарыяльных форм, мастацкіх і моўных асаблівасцяў, а таксама разглядае феномен паўторнага выкарыстання помнікаў, калі савецкія надмагіллі рабіліся з дарэвалюцыйных.

Вокладка кнігі «Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць». 

Выданне мае энцыклапедычны характар: 388 старонак, каля 75 з якіх займаюць ілюстрацыі. Тут упершыню апублікаваныя рэдкія архіўныя матэрыялы з Мінска, Санкт-Пецярбурга і прыватных калекцый. Асобны раздзел складае спіс усіх захаваных пахаванняў з інскрыпцыямі і імянны паказальнік, што робіць кнігу каштоўным дапаможнікам для генеалагічных пошукаў.

У дадатках — такія незвычайныя раздзелы, як апісанне прыроды Вайсковых могілках (аўтары — А. Спіцын, Т. Кудзеліна) і апісанне архітэктурна-мастацкіх асаблівасцей надмагілляў і агароджаў (У. Эрдман). 

Гістарычныя здымкі ў кнізе. Фота: фэйсбук Сяргея Грунтова

Аўтары надаюць вялікую ўвагу пытанням аховы некропаля — ад самаробных крыжоў да манументальных абеліскаў. Праца над кнігай фактычна вырасла з валанцёрскага руху, які паўстаў у момант масавай замены старых помнікаў на так званыя «падгалоўнікі».

Інвентарызацыя Вайсковых могілак. Фота: фэйсбук Сяргея Грунтова

Імянны паказальнік. Фота: фэйсбук Сяргея Грунтова

Менавіта тады былі зробленыя першыя спробы поўнай інвентарызацыі, якія доўгі час перарываліся, але цяпер прынеслі вынік у выглядзе маштабнай кнігі.

«Думаю, гэта важнейшае выданне як для даследчыкаў нашых могілак, так і для спецыялістаў па гісторыі Мінска. Адна з тых кніг, якія будуць браць з паліцы і праз сто гадоў, тым больш што лёс гістарычных пахаванняў на Вайсковых нават і праз дзесяцігоддзе нам сёння цяжка прадказаць», — піша пра кнігу гісторык-некрапаліст Сяргей Грунтоў.

Набыць кнігу можна ў краме выдаўца ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай або ў анлайн-краме. Магчыма кур’ерская дастаўка па Мінску, раз на месяц — дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць