Аўтамабіль хуткай дапамогі трапіў у ДТЗ у Брэсце, фельчарку шпіталізавалі
Сёння ў 11:18 у Брэсце здарылася ДТЗ з удзелам аўтамабіля хуткай дапамогі. Спецмашына, якая ехала з уключанымі маячкамі, аказалася на баку, а фельчарку з яе адвезлі ў бальніцу.

За рулём машыны хуткай дапамогі, што ехала з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру, быў 37-гадовы вадзіцель.
На скрыжаванні вуліц Маскоўскай і Піянерскай адбылося сутыкненне з аўтамабілем GMC пад кіраваннем 24-гадовага хлопца. Ад удару аўтамабіль хуткай меддапамогі перакуліўся.
Фельчарку даставілі ў бальніцу.
«Пры набліжэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння з уключаным маячком сіняга колеру вадзіцелі незалежна ад напрамку іх руху павінны ўступіць яму дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд», — нагадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Каментары