Грамадства11

У Лёзненскім раёне сям'я дзесяць гадоў аднаўляла хату, а пасля ўвадначас яе страціла

Жыхары Лёзненскага раёна Марыя і Уладзімір (імёны змененыя) і ўявіць не маглі, што іх шматгадовая праца над аднаўленнем закінутай хаты скончыцца тым, што жыллё без усялякай кампенсацыі падораць іншым людзям, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Хата знаходзілася ў долевай уласнасці трох сваякоў і была ў стане, непрыдатным для жыцця. Але Марыі і Уладзіміру надта патрэбна было жыллё, таму з дазволу ўласнікаў яны там усё ж пасяліліся і пачалі рамонт, спадзеючыся з часам атрымаць права хаця б на частку ўласнасці.

За дзесяць гадоў яны аднавілі дах, падлогу, паставілі пластыкавыя вокны, паклеілі шпалеры, пафарбавалі падлогі і печку. Акрамя таго, цалкам аднавілі лазню.

Але калі праца была завершаная, сваякі проста падарылі хату іншым людзям і нават не прапанавалі кампенсацыі за рамонт. Больш таго, калі Марыя падала ў суд, каб спагнаць грошы за зробленае, ёй адказалі, што рамонт нібыта зроблены з парушэннямі, таму ўсё трэба рабіць нанова.

Кропку ў гэтай спрэчцы паставіла будоўніча-тэхнічная экспертыза, якую па даручэнні суда правялі спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці. Эксперт ацаніў работы нават вышэй, чым заявіла сама пазоўніца, і пацвердзіў іх якасць.

На падставе гэтых высноў суд прыняў рашэнне: новыя ўладальнікі павінны кампенсаваць Марыі і Уладзіміру кошт рамонту.

Каментары1

  • спінны плаўнік
    26.08.2025
    Дзіўныя людзі. Што значыць спадзяваліся? Як тыя акупасы (ці як іх там) з Гішпаніі? Не твая ўласнасць - ці не чапай, ці дамаўляйся з уласнікам.

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі12

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі12

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць