Культура

Якія фестывалі наведаць у Беларусі? Агляд фэстаў гэтага лета

Каб ваша лета запомнілася вам напоўніцу, Budzma.org зрабіла агляд самых цікавых фестываляў, якія нас чакаюць у розных гарадах і мястэчках Беларусі. Хапае падзеяў на любы густ — ад вясковых кірмашоў да маштабных рыцарскіх фестываляў ды музычных оўпэн-эйраў. У падборку не ўключаныя ідэалагічныя дзяржаўныя мерапрыемствы накшталт «Славянскага базару».

29 чэрвеня. Свята «Першы ўкос»

У нядзелю, 29 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць свята «Першы ўкос».

Pieršy ukos

Першы ўкос — гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс.

29 чэрвеня вас чакае расповед пра традыцыю свята першага ўкоса, талочныя і застольныя беларускія песні, урачыстае шэсце, конкурс на самага лепшага касца, майстар-класы па пакосу травы і па вырабу лялькі з травы, беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.

Падрабязней па спасылцы.

29 чэрвеня. Купалле ў Дукорскім маёнтку

У праграме святкавання: традыцыйныя танцы ды спевы, гульні і забавы, купальскае шэсце, а таксама лекцыя з частаваннем «Абрадавая кухня беларусаў», расповеды ад майстроў музычных інструментаў, пляценне вянкоў, батлейка «Купальскае шчасце», роспіс масак з пап’е-машэ і інш.

А на галоўнай сцэне выступяць: капэла Алены Мялешкі, гурты Еthnoloops і Roskvit, спявачка Nevika.

kupallie-Dukora.jpg
Купалле ў Дукоры

Падрабязней па спасылцы

4-5 ліпеня. Летні джазавы фестываль «Джаз у горадзе Н»

Летні джазавы фестываль «Джаз у горадзе Н» традыцыйна пройдзе пад адкрытым небам у самым сэрцы Нясвіжскага замка.

4 ліпеня будзе прэзентавана першая праграма «Гукі джаза». 5 ліпеня публіка пачуе канцэртную праграму «Сінатра-110», прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння легендарнага амерыканскага спевака і кінаакцёра Фрэнка Сінатры.

Абяцаюць незабыўныя дзіўныя вечары для аматараў сапраўднага Джаза.

4-5 ліпеня. Будслаўскі фэст

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Будславе сёлета пройдуць 4—5 ліпеня. Дэвіз сёлетніх урачыстасцяў: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».

Budslaŭski fest 2024
 Будслаўскі фэст 2024

Сёлета падчас фэсту адбудзецца асаблівая падзея — прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі.⠀

На Будслаўскі фэст з’язджаюцца, як правіла, усе каталіцкія біскупы Беларусі, а таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій. Акрамя святароў, на фэст прыходзіць мноства паломнікаў, у тым ліку і з іншых краін.

Нагадаем, што ў 2018 годзе Будслаўскі фэст быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

12 — 13 ліпеня. Фестываль «Археалагічнае сафары» ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Фестываль дазволіць адчуць сябе першаадкрывальнікам і дакрануцца да старажытнай гісторыі Палесся. У праграме: экскурсія «Закінутае гарадзішча» (абяцаюць паказаць старажытнае гарадзішча, пабудаванае да нашай эры), выстава старажытных артэфактаў, майстар-клас па вырабе керамікі, квэст па пошуку артэфактаў.

18-19 ліпеня. Міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль»

Традыцыйнае міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль» адбудзецца ў другой палове ліпеня ў Глыбокім.

У праграме: шэсце «вішнёвай каралевы», забегі «вішнёвых смаўжоў», стральба вішнёвымі костачкамі, музычная праграма і шмат іншых тэматычных мерапрыемстваў.

19-20 ліпеня. Шаснаццаты штогадовы фестываль «Наш Грунвальд»

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры адбудзецца традыцыйна ў музейным комплексе «Дудуткі».

Fiestyvaĺ «Naš Hrunvaĺd»
Фестываль «Наш Грунвальд». Фота: nashgrunwald.by

Мерапрыемства прысвечана вайсковай і свецкай сярэднявечнай тэматыцы, звычаям нашых продкаў. Гэта найстарэйшы і найбуйнейшы фестываль вайскова-гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі. Галоўнай падзеяй фэсту стане аднаўленне самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і хаўруснікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Падрабязная праграма фэсту па спасылцы

2 жніўня. Фестываль «Гальшанскі замак»

У вёсцы Гальшаны ля сцен былога замка Сапегаў адбудзецца штогадовы фестываль «Гальшанскі замак».

Fiestyvaĺ «Haĺšanski zamak»
Фестываль «Гальшанскі замак». Фота: travel.by

Гасцей фестывалю чакае насычаная і разнастайная праграма: конныя турніры, турніры лучнікаў, майстар-класы па хаджэнню на хадулях і сярэднявечных танцах, прадстаўленні вулічнага тэатра і конна-спартыўных клубаў, канцэртныя выступленні гуртоў сярэднявечнай музыкі і многае іншае.

На пляцоўках ля сцен замка збяруць сваіх прыхільнікаў турніры рыцараў — адно з самых займальных відовішчаў свята. Тут можна будзе пастраляць з лука, пазмагацца на мячах, пракаціцца конна. Для гасцей свята правядуць майстар-класы па ганчарнай справе, кавальскім рамястве, фехтаванні. Выдатным падарункам для дзяцей стане дзіцячая пляцоўка са шматлікімі атракцыёнамі і гульнямі.

2 — 3 жніўня. Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст»

Rycarski fest
Рыцарскі фэст. Фота: vk.com/mstislavl_fest

Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» у Мсціславе штогод збірае больш за 300 удзельнікаў з клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Пляцоўкай, на якой адбываецца фестываль, традыцыйна з’яўляецца гісторыка-археалагічны помнік архітэктуры «Замкавая гара».

Галоўная задача фестывалю — захаванне і развіццё нацыянальнай беларускай культуры, рэканструкцыя гістарычных каштоўнасцяў. Праграма фестывалю складаецца з выступленняў лучнікаў, конных спаборніцтваў і пешых рыцарскіх турніраў, тэатралізаваных і музычных выступаў і іншых цікавостак.

9-10 жніўня. Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі»

Фестываль праходзіць у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гэта фестываль, які знаёміць з традыцыямі Палесся. Сёлета ў конкурснай праграме будуць паказваць разнастайныя традыцыйныя вясельныя стравы. Мерапрыемства пачнецца са святочнага шэсця ў выглядзе вяселля, працягнецца гандлем на галоўнай вуліцы аграгарадка, а ўвечары наведнікаў фестывалю чакае канцэрт.

9 — 10 жніўня. Свята «Іўеўскі памідор»

Свята праводзіцца ва ўмоўнай сталіцы беларускага памідора Іўі. У праграме фэста тэатралізаванае шэсце, выстава-продаж і дэгустацыя памідораў, «памідорны дартс», музычная праграма і шмат іншага. 

Sviata «Iŭjeŭski pamidor»
Свята «Іўеўскі памідор». Фота: kultura.grodno.by

9 жніўня. Фестываль сярэднявечнай культуры «Навагрудскі замак»

Фестываль традыцыйна ладзіцца ў Навагрудку ля падножжа Замкавай гары. Наведнікаў чакаюць сярэднявечныя музыка і танцы, рыцарскі турнір, кірмаш рамеснікаў, вулічны тэатр ды іншыя цікавосткі.

22-23 жніўня. Ганненскі кірмаш

Ганненскі кірмаш штогод праводзіцца ў жніўні ў Зэльве. Свята ладзіцца ў гонар святой Ганны і мае даўнюю гісторыю. Яшчэ ў 1721 годзе гаспадары мястэчка Сапегі атрымалі ад караля Аўгуста Моцнага прывілей на гандаль і кірмашы. Па некаторых звестках гандаль на кірмашы цягнуўся цэлы месяц і быў не менш маштабным за знакаміты кірмаш у Ляйпцыгу. Лакальнай асаблівасцю гэтых таргоў было тое, што асноўным аб’ектам куплі-продажу на іх былі коні.

Hannienski kirmaš
Ганненскі кірмаш. Фота: planetabelarus.by

З 2001 года традыцыю Ганненскіх кірмашоў спрабуюць адрадзіць. У горадзе ладзіцца вялікае свята з хлебам, соллю, шашлыкамі, мастацкай самадзейнасцю ды, вядома, коньмі. Тут любы ахвотны можа праехацца на брычцы і адчуць атмасферу старадаўняга мястэчка, якім яно было пару стагоддзяў таму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы1

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

Падаслаць паперу ці завіснуць над унітазам? Як лепш скарыстацца грамадскім туалетам9

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі3

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў14

У Смаргоні сёння ўзарвалі аварыйны будынак ВІДЭА

«Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» Што трэба ведаць пра амялу ў Беларусі2

У амерыканскім заапарку памерла чарапаха, якая перажыла дзве сусветныя вайны і 20 прэзідэнтаў ЗША2

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?4

«Дзесьці дакладна ёсць праход да нашых дзвярэй». Як будоўля паўплывала на жыццё найбольшай тусовачнай вуліцы Мінска2

Над мінскім рынкам «Лебядзіны» пабудуюць 380‑метровы пуцеправод

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы1

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць