На вайне ва Украіне загінуў разведчык з Мінска, які ваяваў за Расію
Андрэю Рэўтаву з Мінска сёлета споўнілася б 53 гады.

Як мінімум з кастрычніка 2023 года ён адправіўся ваяваць супраць украінцаў, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
У лістападзе 2023 года яго жонка Вольга Рэутава публікавала фотакалаж з яго фатаграфій у ваеннай вопратцы (які суправаджаўся пры гэтым надпісам Stop War з сімвалам «пацыфік»), а двума тыднямі раней віншавала з Днём ваеннага разведчыка.
10 ліпеня 2024 года яна выставіла новы фотакалаж з ваенных здымкаў мужа, які ўжо суправаджаўся кампазіцыяй Cvetocek7 «Але ты сышоў туды, дзе нябёсы».
Каментары