Свет22

У Арменіі затрымалі яшчэ аднаго епіскапа

У Арменіі заведзеная крымінальная справа супраць кіраўніка Шыракскай епархіі Армянскай апостальскай царквы Мікаэла Аджапаяна аб публічных закліках да захопу ўлады.

Прадстаўнікі Службы нацыянальнай бяспекі раніцай 27 чэрвеня прыйшлі ў Шыракскую епархію, але Аджапаяна там не было. Затым яны накіраваліся ў Першапрастольны Святы Эчміядзін — духоўны адміністрацыйны цэнтр Армянскай апостальскай царквы, дзе знаходзіліся Аджапаян і вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армян Гарэгін II, піша «Настоящее время».

Мікаэл Аджапаян сказаў, што не хоча ствараць уражанне, што ён хаваецца ад сілавікоў.

«Я ні ад каго не хаваюся. Яны прыйшлі па мяне — я пайду. Я яшчэ гучней скажу, што тое, што адбываецца, — незаконна. Я не з’яўляюся пагрозай для гэтай краіны, галоўная пагроза — ва ўладзе», — цытуе яго словы News.am.

Гарэгін II паведаміў, што Аджапаян пойдзе з сілавікамі ў суправаджэнні адваката. Аднак людзі, што сабраліся каля Першапрастольнага Святога Эчміядзіна, не даюць вывесці Мікаэла Аджапаяна з будынка.

Паводле даных Азатуцюн, паміж святарамі і сілавікамі, што там знаходзіліся, адбылася сутычка, сітуацыя застаецца напружанай, а да сілавікоў далучыўся спецназ.

***

У пачатку тыдня сілавікі затрымалі архіепіскапа, лідара руху «Свяшчэнная барацьба» Баграта Галстаняна, а таксама суд задаволіў хадайніцтвы аб арышце дэпутата Нацыянальнага сходу Нагорнага Карабаха Давіда Галстаняна, памочніка архіепіскапа Баграта Галстаняна Маўсеса Шарбацяна, блогера Армена Алексаняна і палкоўніка запасу Міграна Махсудзяна тэрмінам на два месяцы.

Следчы камітэт Арменіі ў сераду распаўсюдзіў заяву, згодна з якой удзельнікі і арганізатары «Свяшчэннай барацьбы» планавалі здзяйсненне тэрарыстычных актаў у Арменіі і замах на звяржэнне ўлады.

У падрыхтоўцы, як сцвярджаецца, удзельнічалі розныя асобы, у тым ліку былыя паліцэйскія і вайскоўцы. СК таксама апублікаваў шэраг аўдыязапісаў, у апазіцыі гэта адмаўляюць.

Урад Пашыняна сур'ёзна баіцца перавароту пры падтрымцы Расіі.

Аб небяспецы такога сцэнару карэспандэнту Бі-бі-сі ў розныя гады распавядалі крыніцы — у тым ліку член кабінета міністраў і дэпутат ад кіроўнай партыі. Масква заўсёды адмаўляла гэтыя абвінавачанні.

«У Арменіі ў якасці палітычнай апазіцыі дзейнічае Крэмль — у асобе яго армянскіх выканаўцаў. Улада пакуль не заяўляе пра гэта публічна, напэўна, каб не зачыніць каналы для дыялогу з Крамлём», — напісаў блізкі да ўлады праваабаронца Артур Сакунц. Ён не прадставіў доказаў.

Гэта не першы раз, калі ў разгар вострай палітычнай барацьбы ў Арменіі праўладныя сілы абвінавачваюць Маскву ва ўмяшанні.

У верасні 2023 года праўладны армянскі тэлеграм-канал распаўсюдзіў чутку, што Крэмль нібыта адправіў у Арменію тры тысячы баевікоў ПВК «Вагнер» для звяржэння Пашыняна. Ніякіх доказаў гэтага прадстаўлена не было, і МЗС РФ назваў паведамленне ўкідам.

«У кіроўнай партыі ёсць сур'ёзныя асцярогі, што Масква пастаянна спрабуе ініцыяваць нейкія працэсы, — адзначае армянскі палітолаг Тыгран Грыгаран. — Наколькі гэтыя страхі перабольшаныя, сказаць складана. Але яны ўвесь час бачаць такія рызыкі».

Хаця галоўным абвінавачаным па крымінальнай справе цяпер праходзіць архіепіскап Баграт, прэм’ер-міністр Пашынян сцвярджае, што за змовай стаіць кіраўнік Армянскай апостальскай царквы (ААЦ) каталікос Гарэгін ІІ і расійска-армянскі мільярдэр Самвел Карапецян.

Абарона святара адмаўляе гэтыя абвінавачанні — і кажа, што ў Арменіі не арыштоўвалі высокапастаўленых святароў з часоў сталінскіх рэпрэсій.

Пашынян знаходзіцца ў адкрытым канфлікце з кіраўніком ААЦ Гарэгінам ІІ, абвінавачвае каталікоса ў парушэнні абету бясшлюбнасці і патрабуе яго адстаўкі.

У Арменіі царква аддзеленая ад дзяржавы, і мясцовыя палітолагі звязваюць канфлікт з палітыкай — царква ў апошнія гады стала ўплывовым голасам нязгодных, а ў краіне набліжаюцца парламенцкія выбары.

Мільярдэр Карапецян не ўдзельнічае ў армянскай палітыцы, але на мінулым тыдні выступіў у падтрымку ААЦ, паабяцаўшы, калі спатрэбіцца, абараніць яе «па-свойму».

У той жа дзень ён быў арыштаваны па абвінавачанні ў закліках да захопу ўлады — так улады вытлумачылі яго словы. Абарона Карапецяна адмаўляе ўсе абвінавачанні.

Каментары2

  • Жвір
    27.06.2025
    Расея баламуціць, знайшла падыходы.
  • Ёсік
    27.06.2025
    Чаму спецназ, калі правільна спецыяльнага прызначэньня, але ж лепш адмысловага прызначэньня, не трэба скарачаць па-расейску. Як і кдб, але чамусьці ўсе кажуць па-беларуску гэб'ё, мо дзяржбясьпека, дэбэ.

Цяпер чытаюць

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»14

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавічах школьнік падчас футбольнага матча вывеў на табло нецэнзурнае слова. Як яму гэта ўдалося?1

На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ФОТА3

Ціханоўскі на мітынгу ў Варшаве: Я зламаю гэты рэжым ВІДЭА15

Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google16

Як адключэнне інтэрнэту ў Іране раптам раскрыла сувязь Тэгерана з шатландскім сепаратызмам

Рэстараны Mak.by сёння незапланавана спынялі сваю працу

«Пацыенты дзівіліся, цяпер вітаюцца на вуліцы. Толькі не трэба казаць Hello, bro!» У Барысаве жыве і працуе доктар з Нігерыі3

«Джын выпушчаны з бутэлькі». Пачалася праца па стварэнні штучнай чалавечай ДНК5

У Віцебскай вобласці злавілі незвычайнага таўсталобіка-альбіноса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»14

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць