Пешаход у Мінску ўпаў проста на дарогу і ледзь не трапіў пад аўто ВІДЭА
Яўген на вуліцы Якуба Коласа стаў сведкам таго, як прама на праезную частку зваліўся пешаход. Гэты момант трапіў на відэа, піша Onliner.by.

«Гэта адбылося 25 чэрвеня, — сцвярджае Яўген. — П’яны пешаход страціў раўнавагу, упаў на праезную частку, ледзь не трапіў пад аўтамабіль, што рухаўся па паласе».
Варта падкрэсліць, што дакладна невядома, у якім менавіта стане знаходзіўся мужчына. «У люстэрка задняга выгляду я потым убачыў, як пешаход паспрабаваў устаць, але зноў упаў, — дадаў відавочца. — Ці здолеў ён у выніку падняцца сам — гэтага я ўжо не бачыў».
Каментары