Я таксама гісторык і дазволю сабе трохі дапоўніць :)
26.06.2025
Аляксандар Пашкевіч дае далёёёка ня поўны пералік :) Можна ўспомніць, як Пазьняк мяняў сваё меркаваньне наконт Севярынца: цяпер ён пра Севярынца адгукаецца добра, тады як у 2012 годзе стаўленьне было рэзка нэгатыўнае (гугліце, напрыклад, тагачасныя артыкулы пра Курапаты на сайце «Вольнай Беларусі»). Як няцяжка здагадацца, Пазьняк не паклапаціўся пра такую «дробязь» каб патлумачыць зьмену стаўленьня або выбачыцца. Дарэчы кажучы, я наогул ня памятаю, каб Пазьняк публічна выбачаюся перад нейкімі іншымі палітыкамі, але ладна, гэта не па тэме. Іншыя прыклады. Ёсьць такі Валя Голубеў, у пачатку 90-х ня хто-небудзь, а дэпутат незалежнасьці і кіраўнік менскага асяродку БНФ. Кіраўнік сталічнай арганізацыі партыі Пазьняка – ясная справа, што Пазьняк як мінімум асабіста знаў Голубева, а то і асабіста даваў дабро на прызначэньне кіраўніком. У 2000-х гадах Валя Голубеў імкліва пайшоў па лукашысцкай кар’ернай лесьвіцы, пэрыядычна ўдзельнічае на падтанцоўках у часе стэндапаў вусатага ўзурпатара, піша лукашысцкую расейскамоўную прапаганду пра «историю белорусской государственности». Як ужо слушна здагадаўся шаноўны чытач, Пазьняк ні разу ня выбачыўся за членства такога чалавека ў сваіх структурах і ня выключыў Голубева з шэрагаў партыі. Іншы прыклад – у атачэньні Пазьняка ёсьць цяпер нехта Павел Усаў, які, трэба думаць, карыстаецца вялікім допускам да Пазьняка, бо дасылае ад яго імя ўсякія віншаваньні Трампу. Адначасова Павел Усаў – госьць «Соты», «И грянул Грэма», «Нашего дома». Дзесьці можна пабачыць асуджэньне Пазьняка, што ягоны набліжаны супрацоўнічае з расейцамі або структурамі Карач? Як слушна здагадаўся шаноўны чытач, не. Да Трампа можна дадаць таксама Марка Рубіё, які афіцыйна павіншаваў некалькі дзён таму масковію з «днём россіі». Дзесьці можна пабачыць камэнтар або асуджэньне Пазьняка такіх дзеяньняў Рубіё? Ну, вы зразумелі. Іншы прыклад. Насельніцтва Грэнляндыі паводле найноўшых сацыялягічных апытаньняў у большасьці сваёй (~60%) выступае за незалежнасьць. Гэта значыць і ад Даніі, і ад ЗША. Нагадаю, ЗША выступаюць за захоп Грэнляндыі, то бок, плююць на незалежніцкія жаданьні яе насельнікаў. У той жа час Пазьняк – горды носьбіт статусу «дэпутат незалежнасьці» (здаецца, нават падпісаўся так нядаўна ў адным са сваіх постаў на ФБ). І пры гэтым ён ня бачыць нічога дрэннага ў тым, каб напляваць на незалежніцкія памкненьні грэнляндцаў. Бо асуджэньня трампаўскіх прэтэнзіяў на Грэнляндыю таксама ня знойдзем. Такія пірагі.
Маніпулятару
26.06.2025
Я таксама гісторык і дазволю сабе трохі дапоўніць :), Пазьняк дае аб'ектыўную ацэнку. Калі трэба, крытыкуе, каб накіраваць дзеянні асобы ў правільны накірунак, калі дзеянні асобы не паддаюцца карэкцыі (напрыклад, асоба выконвае заданне спецслужб іншай краіны), то выказваецца жорстка, калі асоба робіць добрую справу - ухваляе.
Цікава
26.06.2025
Цікава, пад якім нікам піша каменты на нн спадар Пашкевіч? Можа пад нікам "Лапідар"? Ці Кропка? Ці "Найперш не галасі"?
Хто такi пазьняк
26.06.2025
Я таксама гісторык і дазволю сабе трохі дапоўніць :), У пазьняка iншыя мэты - ўносiць раскол у яднанне людзей, i вось калi такая пагроза для лукашэнка ўзнiкае то выскоквае Пазьняк з сваiмi правакацыямi. Але чаму Пазьняк нi аднаго дня не сядзеў у турме i ў бытнасць антысавецкай дзейнасцi гэтага нiхто не ведае, як i таго чаму яго не схапiлi i далi ўлiзнуць.
Каўбой
26.06.2025
Я таксама гісторык і дазволю сабе трохі дапоўніць :), калі Пазьняк ня праў, то проста трэба пачакпць пару гадкоў і ён ізноў будзе праў.
Дзе твае публікацыі?
26.06.2025
Я таксама гісторык і дазволю сабе трохі дапоўніць :), які ж ты гісторык? Калі не ўмееш працаваць з крыніцамі?
У адказ
26.06.2025
Маніпулятару, з задавальненьнем заслухаю, што канкрэтна зьяўляецца ў маім камэнтары маніпуляцыяй. Тое, што кіраўнік менскага асяродку БНФ стаў аўтарам лукашысцкіх мэтадычак пра «історію белорусской государственності»? Або тое, што пры Трампе Дзяржаўны Дэпартамэнт афіцыйна віншуе масковію зь яе днём?
Хто такi пазьняк
26.06.2025
Маніпулятару, гэта пазьняк манiпулятар, не якую аб'ектыўную ацэнку ён не дае, а займаецца правакацыямi, кожны раз калi лукашэнке з'яуляецца пагроза
.
26.06.2025
"Крытыкуе", "выказваецца жорстка", "ухваляе" - гэта якраз суб'ектыўныя ацэнкі, а не нешта аб'ектыўнае. Аб'ектыўнае - гэта тое, што не залежыць ад таго, хто выказваецца. Факт або лагічная выснова з фактаў.
Яднайцеся на здароўе
26.06.2025
Хто такi пазьняк, яднайцеся на здароўе з цапкалаўцамі, бабарыкінцамі, крымнашыстамі, сходам неабыякавых.
бессэнсоўны постмадэрнізм, які толькі шкодзіць
26.06.2025
ваш дзяцюк , не вывучыў за 5 год, бессэнсоўны постмадэрнізм, які толькі шкодзіць ... мой 70 гадовы Шведскі сваяк ў Кенні , за 2 гады вывучыў Суахілі (ведаў цудоўна Ангельскую )
Малдэр
26.06.2025
бессэнсоўны постмадэрнізм, які толькі шкодзіць, суахілі лічыцца адной з самых лёгкіх да вывучэння моваў для носьбітаў ангельскай.
Кілер троляў
26.06.2025
Зноў панопцікум троляў лукашысцкіх тут. Працуюць
бабруйчанін
26.06.2025
Шмат увагі персанажу канца 80 х сярэдзіны 90х 20 стагодзя ..вецерану . Ен " дазваляе ні.дазваляе" ?? ))
Найперш не галасі!
26.06.2025
бабруйчанін, ёсць рэчы і з'явы , якія трэба правільна назваць. Артыкуляваць. Правільна назваць, значыць правільна зразумець, як казаў мудрэц.
Ха
26.06.2025
Усё слушна. Але пазнякаўцы ўсё роўна не зразумеюць, бо няма чым. У іх галовах, як і ў ябацек, акрамя любові да свайго куміра нічога няма
Ботам
26.06.2025
Лукапазнякаўскія боты, фас. У вашага правадыра новы вораг па прозвішчы Пашкевіч. Ату яго, ату.
Лол
26.06.2025
Трамп не беларускі палітык, а прэзідэнт іншай краіны, каторая знаходзіцца за акіянам. Ціханоўская палітык беларускі. У гэтым розніца.
2Лол
26.06.2025
Лол, Сяргей Ціханоўскі трапна заўважыў у інтэрвію Дэлфі, што Ціханоўская не палітык, а дыпламатычны функцыянер. У яе няма пазіцыі, ідэалогіі, пункту гледжання - яна проста здольная рытарычна даносіць тое, што ёй паложаць на паперу іншыя дзеячы. Таму і няма ніякіх вынікаў яе працы, бо ў яе няма такой мэты проста і здольнасці яе дасягаць.
Найперш не галасі!
26.06.2025
Але ж Трамп не спяваў асанну Пазьняку, ніяк не згадваў Пазьняка, не пытаўся дазволу.)) Але "лепшы за ўсю гісторыю" і падобныя безапеляцыйныя заявы. А ў Беларусі ўсе ворагі лютыя, агентура ды маргінэз. Паплечнікі становяцца агентамі і наадварот. Чаму так? Тэма не раскрытая.
Мяркую, мой прагноз, што неўзабаве і захапленне Трампам сплыве ў Лету, як многія ранейшыя разрэкламаваныя суперідэі. Бягучыя навіны хутка абясцэньваюць ранейшыя ўражанні, пазбаўляюць іх насычаных колераў.
Ну-ну
26.06.2025
Найперш не галасі!, не сплыве. Ён жа фанатычна маліўся на Краснова і ў часы першай ягонай прэзыдэнтуры 2016–2020 гадоў.
Найперш не галасі!
26.06.2025
Ну-ну, Пазьняк жвава каментуе толькі тое, што на паверхні, пра што піша прапаганда рэжыму. Будзе Трамп стэндапіць ў стужцы навінаў - будзе ўзрушэнне. Сыдзе ў нябыт - не будзе ўзнёслых панегірыкаў. Цяпер ўсе пішуць пра вызваленне Ціханоўскага - Пазьняк таксама не можа супакоіцца. Згадалі пра Севярынца - вось вам пра Севярынца, то герой, то "кіраваны спецслужбамі", то зноў герой. І "аніводнай памылкі". Ня дзіва, што з такой "плынню свядомасці" зацікаўленыя могуць падсоўваць любыя тэзы і наратывы, ты толькі выдавай. Ну.. Тое ўсе бачылі, не навіна, пералік бясконцы. Цікава іншае. Сёння амаль ніхто, і Аляксандр Пашкевіч таксама, не паставілі самае важнае для нас пытанне: "Чаму?"
Праяснім пазіцыю "ну-ну"
26.06.2025
Ну-ну, Красноў дапамог вызваліць Ціханоўскага з турмы. Вы падтрымліваеце гэта ці не?
Ну-ну
26.06.2025
Праяснім пазіцыю "ну-ну", то бок, Вы падтрымліваеце вызваленьне таго, каго Нацыянальны Лідэр ясна назваў «прарасейскім»? Або Вы хочаце сказаць, што Ляпідарна Геніяльным Найлепшы Прэзыдэнт вызваляе «прарасейскіх»? Хммм, а за гэта бацюшка, можна і партыйны білет на стол пакласьці [закрэсьлена] і гнеўную факсаграму атрымаць...
родственные души
26.06.2025
блин, что белорусский лапидар, что американский лапидар - мазаны одним........(выбирайте чем сами)....
Проста жыхар
26.06.2025
Усё проста: Ціханоўскай бракуе лапідарыстасці, а ў Трампа гэтага поўныя штаны.
Будикид
26.06.2025
Четко подловили. У меня такое ощущение,что сам позняк агентура. Во первых он проводит наративы теже,что и макей,во вторых хорошо относится к трампу,хотя он пророссийский,покрайней мере пока.
Што Пазняк дазваляе Трампу і не дазваляе Ціханоўскай
Аб'ектыўнае - гэта тое, што не залежыць ад таго, хто выказваецца. Факт або лагічная выснова з фактаў.
Ен " дазваляе ні.дазваляе" ?? ))
Правільна назваць, значыць правільна зразумець, як казаў мудрэц.
Але "лепшы за ўсю гісторыю" і падобныя безапеляцыйныя заявы.
А ў Беларусі ўсе ворагі лютыя, агентура ды маргінэз.
Паплечнікі становяцца агентамі і наадварот.
Чаму так? Тэма не раскрытая.
Мяркую, мой прагноз, што неўзабаве і захапленне Трампам сплыве ў Лету, як многія ранейшыя разрэкламаваныя суперідэі.
Бягучыя навіны хутка абясцэньваюць ранейшыя ўражанні, пазбаўляюць іх насычаных колераў.
Будзе Трамп стэндапіць ў стужцы навінаў - будзе ўзрушэнне. Сыдзе ў нябыт - не будзе ўзнёслых панегірыкаў.
Цяпер ўсе пішуць пра вызваленне Ціханоўскага - Пазьняк таксама не можа супакоіцца.
Згадалі пра Севярынца - вось вам пра Севярынца, то герой, то "кіраваны спецслужбамі", то зноў герой.
І "аніводнай памылкі".
Ня дзіва, што з такой "плынню свядомасці" зацікаўленыя могуць падсоўваць любыя тэзы і наратывы, ты толькі выдавай.
Ну.. Тое ўсе бачылі, не навіна, пералік бясконцы.
Цікава іншае.
Сёння амаль ніхто, і Аляксандр Пашкевіч таксама, не паставілі самае важнае для нас пытанне: "Чаму?"