Грамадства22

«За дзевяць дзён ніводнай цэлай канапы, смурод страшэнны». Мінчанка пра тое, як нельга выбіраць кватарантаў

Сваім сумным досведам узаемадзеяння з кватарантам падзялілася мінчанка Кацярына.

Ілюстрацыйнае фота Onliner.by

Яна разам з мужам вырашыла здаць трохпакаёвую кватэру каля метро ўсяго за 800 рублёў. Але тое, што было далей, прымусіла пару забыць пра арэнду як пра страшны сон. Зараз яны будуць рабіць у кватэры рамонт і выстаўляць яе на продаж.

Гісторыю дзяўчына размясціла на форуме Onlíner, а таксама ў сацыяльнай сетцы Threads. Усё пачыналася звычайна:

— Знайшлі кватаранта 1996 года нараджэння. Гэта быў сябар папярэдняга кватаранта, з якім ніколі не было праблем. Пайшлі насустрач чалавеку, засялілі раней, а па аплату дамовіліся прыйсці праз пару дзён. Пасля сканчэння тэрміну новаспечаны кватарант пастаянна казаў пра заўтра, што мусіць прыехаць нейкі сябар, прывезці грошай, але, натуральна, ніякага сябра мы не дачакаліся. І грошай таксама.

Стала зразумела, што несумленнага жыльца трэба высяляць:

— Папрасілі яго на выхад — па-людску далі тры дні, каб знайсці жытло. Патлумачу: фактары ў жыцці бываюць розныя, у любой сітуацыі трэба заставацца чалавекам. Нам хацелася верыць, што ў чалавека проста не атрымліваецца знайсці грошы і жытло — такая чорная паласа. Але чамусьці дабрыню ўспрымаюць як слабасць.

Чалавек акупаваў кватэру, не вяртаў ключы, уладкаваў склад сваіх рэчаў і кожны раз, калі мы прыязджалі, казаў, што яго няма дома.

Стараліся абысціся без міліцыі, але цярпенне лопнула на дзявяты дзень, калі чалавек абяцаў высяліцца а 7 раніцы і аддаць ключы. Але ў выніку сказаў, што праспаў. Перадамовіліся на 11 раніцы. Потым, натуральна, пачалася старая схема — «Давайце на заўтра перанясем». Ні прабачце, ні калі ласка. Зваліў з кватэры, пакінуўшы кучу рэчаў і паведамленне: «Пакінуў трошкі рэчаў, забяру заўтра, звязку ключоў страціў».

Выклікалі міліцыю, напісалі заяву, папярэдзілі, што едзем з участковым. Пасля гэтага ён спалохаўся і папрасіў дзве гадзіны, каб вывезці рэчы.

Па інфармацыі Кацярыны, жыльцу спатрэбілася крыху больш за тыдзень, каб засмеціць кватэру да непазнавальнасці.

— Так, наша кватэра мае а-ля бабулін рамонт, але яна цалкам з мэбляй і тэхнікай. Трохпакаёвая, проста каля метро. Здавалі мы яе ўсяго за 800 рублёў! Перад засяленнем быў клінінг. І што цяпер?

Ніводнай цэлай канапы, смурод страшэнны, у ванну і прыбіральню лепш увогуле не заходзіць. Пры адкрыцці халадзільніка мухі паміралі на падлёце! І ўсё гэта за 9 дзён.

Дзяўчына адзначае: кватэра цяпер пойдзе пад поўны дэмантаж для будучага рамонту. Потым яе выставяць на продаж. Здаваць жытло пара больш не плануе.

Каментары2

  • Чорная навала?А не, наш эвропеец
    25.06.2025
    Восточный немец
  • a.hto.tam.idze
    26.06.2025
    Чорная навала?А не, наш эвропеец,
    Без знака якасці

Цяпер чытаюць

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае14

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць