Свет

Улады Сербіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сайт Міністэрства ўнутраных спраў Сербіі, сярод затрыманых — шэсць грамадзян, якія, паводле следства, планавалі напады на чыноўнікаў і паліцэйскіх, захоп дзяржаўных устаноў, радыё, тэлебачання і рэдакцый СМІ.

Адзін з затрыманых — Новіца Анціч (злева). Архіўнае фота

Паліцыя не назвала імёны затрыманых, адзначыўшы толькі іх ініцыялы.

Паводле мясцовых СМІ, гэта былы старшыня Вайсковага прафсаюза Сербіі Новіца Анціч, палітык Іван Матавіч, капітан у адстаўцы Бранка Мамчылавіч, былы прапаршчык Відан Каляіч і экс-паліцэйскі Срджан Гаявіч. Імя яшчэ аднаго, з ініцыяламі В. К., невядомае.

Сербскія СМІ падрыхтавалі супольнае расследаванне, з якога вынікае, што затрыманыя планавалі справакаваць натоўп студэнтаў-пратэстоўцаў, якія мусілі стаць асноўнай сілай перавароту, а таксама абмяркоўвалі неабходнасць парытэту паміж пратэстоўцамі розных поглядаў.

Арышт Анціча пацвердзіў Балканскай службе «Радыё Свабода» ягоны адвакат. У 2023 годзе неназваная заходняя выведка абвінавачвала Новіцу Анціча ў працы на ФСБ, паведамляла выданне Politico.

Згодна з дакументамі разведкі, Анціча завербаваў галоўны рэдактар выдання «Ветэранскія весткі» Вячаслаў Калінін. На сайце выдання напісана, што рэдакцыя актыўна супрацоўнічае з Міністэрствам абароны, МУС, Нацыянальнай гвардыяй Расіі, а сам Калінін атрымаў ганаровую грамату ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведаміла «Настоящее время».

Інфармацыю пра сувязі іншых затрыманых з Расіяй знайсці не ўдалося. Матавіч — рэгіянальны правакансерваыўны праеўрапейскі палітык, іншыя — ветэраны балканскіх войнаў.

У Сербіі больш за паўгода доўжыцца пратэст студэнтаў супраць карупцыі і палітыкі ўладаў. На масавыя шэсці ў Бялградзе выходзілі дзясяткі тысяч людзей. Чарговы пратэст плануюць на 28 чэрвеня. Затрыманы адзін студэнт-пратэстоўца Стэфан Томіч паводле падазрэння ў закліках да негвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу. Прадстаўнікі студэнцтва і апазіцыі асудзілі ягоны арышт і назвалі гэта ціскам і запалохваннем з боку ўладаў.

Служба знешняй разведкі Расіі (СВР) у апошні месяц абвінаваціла сербскія кампаніі ў пастаўках сотняў тысяч снарадаў для ўстаноўкі «Град», а таксама ракет і мінамётных боепрыпасаў Кіеву праз пасярэднікаў. У Маскве назвалі гэта «стрэлам у спіну».

Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч даручыў расследаваць гэтыя абвінавачванні, а пазней абвясціў пра поўнае спыненне вайсковых паставак за мяжу. У траўні лідар Сербіі, якая прытрымліваецца нейтралітэту ў вайне Расіі супраць Украіны, наведаў Маскву, а ў чэрвені — саміт «Украіна — Паўднёва-Усходняя Еўропа», што праходзіў у Адэсе.

Каментары

Цяпер чытаюць

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць