30 чэрвеня ў 05:13 на нумар «112» ад відавочцаў паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі чалавеку ў Свіслачы у раёне вуліцы Старавіленскай у Мінску, паведамляе МНС.

Фота: МНС
Да месца здарэння аператыўна прыбылі падраздзяленні МНС. Высветлілася, што за 30 метраў ад берага на паверхні вады знаходзіцца жанчына без прыкмет жыцця.
Работнікі МНС з дапамогай ратавальнай дошкі дасталі 32-гадовую жанчыну і даставілі на бераг.
Да прыбыцця медыкаў выратавальнікі праводзілі рэанімацыйныя дзеянні, у выніку чаго яна прыйшла ў прытомнасць. Жанчына шпіталізаваная.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары