Грамадства2222

Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты

Каля Мінска знікла шыльда «Месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты 1930—1940». 

На яе месцы цяпер — дзве дзіркі. Пра гэта распавяла ў сваім канале даносчыца Вольга Бондарава.

Курапаты — месца расстрэлу НКУСа ў 1930-1940-х гадах.

Каментары22

  • муки
    30.06.2025
    Лукашенко переписал историю.
  • У Беларусі фізычна зьнішчылі 70 адсоткаў усіх беларускіх пісьменьнікаў
    30.06.2025
    Пасля Другой сусьветнай вайны 10-мільённая Беларусь страціла каля 3-х мільёнаў сваіх жыхароў, аднак каля 2-х мільёнаў былі забітыя яшчэ да вайны органамі камуністычнага НКВД. У Беларусі фізычна зьнішчылі 70 адсоткаў усіх беларускіх пісьменьнікаў, забілі вучоных і мастакоў. (Трупа Трэцяга Беларускага Дзяржаўнага тэатру Ўладзіслава Галубка была арыштаваная ў поўным складзе. Амаль усе былі расстраляныя.) Забівалі па нацыянальнай прыкмеце. Дзеля гэтага быў прыдуманы ярлык «нацдэм» (гэта значыць — нацыянальны дэмакрат, хоць такой партыі не існавала). Гэты ярлык прыклейвалі да ўсіх беларусаў, якіх сталіністы плянавалі зьнішчыць. У нетрах НКВД была прыдуманая неіснуючая антыкамуністычная арганізацыя СВБ («саюз вызваленьня Беларусі»). Пад прыдуманы фантом энкавэдысты праводзілі арышты, вялі ўяўляемае сьледства, дапытвалі, катавалі, судзілі, потым ссылалі ў Маскоўскую імпэрыю і расстрэльвалі нявінных людзей. Пасля Рыскай змовы ў 1921 годзе Беларусь падзялілі між Польшчай і Маскоўскай імпэрыяй. Мяжу падзелу правялі непадалёк ад Менску. Існаваў таемны загад НКВД зьнішчаць усё беларускае насельніцтва ўздоўж мяжы. Маскоўскія акупанты хацелі зрабіць тут бязлюдную зону. Зьнішчэньне ажыцьцяўлялі памежныя войскі. Давераным асобам выдавалі вінтоўку і рыдлёўку. Калі такі салдат-памежнік сустракаў у бязлюдным месцы (на дарозе, у полі, у лесе) самотнага беларуса ці беларуску, ці дзіця, ён страляў чалавека, тут жа рыдлёўкай выкопваў яму і засыпаў труп. Такое было прадпісаньне. Людзі ў вёсках не так баяліся «чалавека з ружжом», як салдата з рыдлёўкай. (Гэтыя факты апублікаваныя ў беларускай прэсе ў пачатку 90-х гадоў.) У 30-х гадах на 95-99 адсоткаў (практычна цалкам) была зьнішчаная (сасланая і расстраляная) беларуская камуністычна-партыйная і савецкая адміністрацыя. Зьнішчалі нават дырэктарат і гаспадарчых кіраўнікоў. На пасады забітых адміністратараў і камуністычных начальнікаў-беларусаў дасылалі «маскавітаў» з Маскоўскай імпэрыі. «Маскавіты» 🇷🇺 (гэтак званыя «выдвіжэнцы») прыязджалі ў Беларусь, займалі вызваленыя пасады, атрымлівалі ільготы, маёмасьць, кватэры і першае, што яны рабілі — закрывалі беларускія школы, пераводзілі іх на «маскоўскую» мову, каб іх дзеці маглі вучыцца, не абцяжарваючы сябе вывучэньнем, як яны казалі, «нікому непатрэбнай» беларускай мовы. Такім чынам акупанты стваралі ў Беларусі «маскоўскамоўнае» насельніцтва. Этнацыд, лінгвацыд, мнемацыд і генацыд праводзіліся бальшавікамі адначасова.

    Зьнішчэньне беларусаў маскоўскім НКВД працягвалася і ў часы нямецкай акупацыі. У чэрвені 1941 года ў першыя дні вайны камуністы расстралялі ў турмах і на этапах тысячы зьняволеных. Толькі ў Берасьцейскай крэпасьці, дзе была страшная турма НКВД, усіх арыштаваных ліквідаваць не пасьпелі, частка зь іх разьбеглася. Тым часам вялікая група наглядчыкаў і функцыянэраў НКВД была заблакаваная ў крэпасьці немцамі. Яны сядзелі там каля месяца, пакуль не вымерлі. Гадоў праз 20 пасля вайны камуністы прыдумалі легенду пра «гераічную абарону» Берасьцейскай крэпасьці. Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што шырокі савецкі партызанскі рух быў арганізаваны толькі ў Беларусі і часткова — на этнічных беларускіх землях, якія былі ў складзе Маскоўскай імпэрыі (Смаленшчына, Браншчына). У акупаванай Маскоўскай імпэрыі партызанскага руху не было. Чаму? Ды таму, што працягваў дзейнічаць плян зьнішчэньня беларускай нацыі. Масква, выкарыстоўваючы органы НКВД, уцягнула масы цывільнага беларускага насельніцтва ў вайну супраць немцаў, і гэтым падставіла беларусаў пад нямецкі ўдар. Неабходная справа барацьбы зыходзіла з каварнай задумы і ажыцьцяўлялася подлымі мэтадамі. (Сталін хацеў атрымаць падвойную выгаду.) Энкавэдысты адмыслова каля беларускай вёскі забівалі немца або рабілі іншую правакацыю, каб выклікаць карную апэрацыю гітлераўцаў (якія звычайна спальвалі ўсю вёску, часьцей за ўсё — разам зь людзьмі). Такім чынам, дарэчы, у выніку адмысловай правакацыі бальшавіцкіх партызан была спаленая і вядомая Хатынь, якую камуністы потым у 70-х гадах разрэклямавалі на ўвесь сьвет як тыповую ахвяру фашыстоўскага зьверства. У выніку такой камуна-фашыстоўскай сумеснай «працы» ў Беларусі спалілі больш за 9 тысяч вёсак. Таму да канца вайны, у выніку адмысловай апэрацыі НКВД, многія беларускія камандзіры былі пасланыя на сьмерць, адхіленыя ад камандаваньня, забітыя і рэпрэсаваныя. Іх месцы займалі маскавіты, дасланыя з Масквы, і верныя энкавэдысты. Летам 1944 года, калі Чырвоная армія заняла Беларусь, маскавіты правялі мабілізацыю ў войска на беларускай тэрыторыі. Дзясяткі тысяч маладых беларускіх мужчын, амаль без падрыхтоўкі, кінулі на перадавую лінію фронту. Маскоўскія камандзіры падымалі іх у непатрэбныя атакі пад агонь нямецкіх кулямётаў, ня даўшы нават зброі ў рукі, ці зь вінтоўкамі, але без патронаў. Яны гінулі тысячамі, як трава пад касой. А тыя, што ўцякалі назад, траплялі пад кулі энкавэдысцкіх «заградатрадаў». Зрэшты, заградатрады стралялі і ў сьпіну. Так працягвалася зьнішчэньне беларусаў на вайне, рукамі немцаў і маскавітаў адначасова. Як казалі камуністы, «у барацьбе за савецкую радзіму». У 40-х гадах маскавіты вывезьлі ў Сыбір і там замучылі ўсіх лесьнікоў і гэтак званых «кулакоў» з Заходняй Беларусі. Вывозілі вагонамі, па разнарадках.
  • рак
    30.06.2025
    Ну так режимная идеология вернулась к комуняцкой лжи, что в Куропатах якобы расстреливали нацисты. Снятие шильды, это уже следствие. После падения режима Куропаты придётся открывать заново.

Цяпер чытаюць

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку4

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь10

31 жніўня быў самым цёплым днём лета1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю прэс-сакратара ХАМАС Абу Убэйды

Фанаты Тэйлар Свіфт гадаюць, што значыць кніга пра Шагала, Малевіча і Лісіцкага, заўважаная ў анонсе да яе новага альбома2

Затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія2

Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку4

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць