Свет33

Польшча ўводзіць кантроль на мяжы з Літвой і Германіяй

Прэм’ер Дональд Туск абвясціў пра аднаўленне памежнага кантролю з 7 ліпеня, спасылаючыся на асцярогі адносна некантраляванага патоку мігрантаў. Аднак рашэнне павінна звесці да мінімуму нязручнасці для грамадзян, паведамляе Польскае радыё.

Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Сёння ў Варшаве праходзіць пасяджэнне ўрада Польшчы, на якім, у прыватнасці, абмяркоўваецца сітуацыя на польска-нямецкай мяжы. Прычынай уключэння гэтага пытання ў парадак дня стала інфармацыя, што нібыта нямецкія памежнікі адпраўляюць мігрантаў у Польшчу з парушэннем працэдур.

Аднаўленне кантролю на мяжы з Германіяй павінна прадухіліць некантралюемы паток нелегальных мігрантаў — так прэм’ер Польшчы Дональд Туск патлумачыў увядзенне кантролю на польска-нямецкай мяжы.

Праверкі пачнуцца ў панядзелак, 7 ліпеня.

Кіраўнік польскага ўрада сказаў, што адсутнасць кантролю стварае цяжкасці з вызначэннем таго, ці сапраўды людзей, якіх у Польшчу адпраўляюць нямецкія памежнікі, трэба прымаць:

«Часовае аднаўленне кантролю на польска-нямецкай мяжы. Мы лічым неабходным скараціць да мінімуму патокі, якія не кантралююцца нашымі службамі — патокі мігрантаў у абодва бакі праз польска-нямецкую мяжу. Спадзяюся, што негатыўныя наступствы з пункту гледжання інтарэсаў польскіх грамадзян будуць зведзены да мінімуму. Такую задачу мы паставілі і перад памежнікамі, і перад іншымі службамі».

Прэм’ер падкрэсліў, што рашэнне носіць часовы характар, але польскі бок усведамляе яго наступствы для грамадзян, таму памежнікі атрымалі адпаведныя даручэнні: «Да мінімуму. Да абсалютнага мінімуму трэба звесці дзеянні, якія маглі б ускладніць звычайным, нармальным людзям транспарціроўку тавараў, прадуктаў, турыстычны рух. Усё гэта павінна адбывацца як мага нармальней і плаўней, і мы зробім усё магчымае, каб гэтыя наступствы былі як мага менш адчувальныя».

Аналагічныя правілы — як і на мяжы з Германіяй — будуць дзейнічаць з 7 ліпеня і на польска-літоўскай мяжы.

Каментары3

  • %
    01.07.2025
    О таварыш Трамп нарабіў тлуму. Пачаў з Амерыкі але істэрыка кранула Эўропу і вось ужо Шенгенскае пачынае цярпець нязручнасьці. І вось што яшчэ з гэтай зацемкі выявіў для сябе - аказваецца ня толькі Лукашенка пастаўляе нелегалаў, а вось аказваецца падозраньне падае і Германію з Летувай. Ну з апошняй зразумела - атрымалі ад нас, вырашылі перадаць па эстафеце любаму суседу
  • voyager
    01.07.2025
    Ужо прыблізна тыдзень як пачаліся праверкі, спыняюць амаль усіх
  • Дапаўненне
    01.07.2025
    Беларусы могуць не ведаць, але спачатку была гучная грамадская рэакцыя, людзі абураліся, што немцы падкідваюць цёмных, пазней палітыкі ўраду спрабавалі замясці праблему пад дыван, яшчэ ўчора Туск нешта там ляпнуў пра "крайнеправых" і толькі сёння вырашыў, што не мае выйсця ды ўводзіць кантроль.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць