У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці
У мікрааўтобусе было 19 беларусаў.

У выніку ДТЗ у рэгіёне Гурыя (Аджарыя) на курорце Гамісмта чацвёра грамадзян Беларусі загінулі, пятнаццаць чалавек, сярод якіх шасцёра непаўналетніх дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведаміла МЗС.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўчора, 12 жніўня, у мікрааўтобусе знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі.
«Паводле інфармацыі МУС Грузіі, кіроўца мікрааўтобуса не парупіўся пра бяспечнае кіраванне транспартным сродкам, у выніку чаго мікрааўтобус з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну», — праінфармавалі ў МЗС.
Чатыры чалавекі дастаўлены ў бальніцы гарадоў Азургеці і Чахатауры. Адзінаццаць чалавек — у Рэспубліканскую бальніцу Батумі. Двое знаходзяцца ў рэанімацыі. Паводле інфармацыі галоўнага лекара, іх стану нічога не пагражае.
-
У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу
-
У цэнтры Мінска аўтамабіліст праігнараваў патрабаванні сігналаў святлафора і заехаў у слуп
-
«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава
Каментары