Ежа

Сунічныя клубніцы, першыя чарніцы, маладая бульба, нектары і не толькі. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Чарніцы на вагу, незвычайныя і па прымальнай цане клубніцы і зялёныя, але вельмі смачныя нектарыны — Мінск-Навіны вывучылі асартымент галоўнага рынку сталіцы ў канцы чэрвеня.

На Камароўку нарэшце завезлі чарніцы па 25 рублёў за кіло. Раней карысная для зроку ягада прадавалася толькі ў стаканчыках — яны і цяпер ёсць па 10 рублёў за штуку.

Той жа аб’ём лясных суніцаў — ад 15 да 25, малады гарошак — па 5.

Тут жа лісічкавае царства: паўлітра аддаюць за 10 рублёў, вядзерца, відаць, на 700 грам, за 15. Ёсць нават белыя, але толькі ў сушаным выглядзе і па 70 рублёў за 200 г, у кіло гэта — 350!

Ад лясных дароў пераходзім да агародаў. Пакуль ёсць спаржа па 10 рублёў за пучок, і ўжо з’явілася кукуруза — па 15 за кіло сарта «Ракель»: на вока гэта прыкладна тры важкія каласкі.

Непадалёк бурачкі па 2,5 рублі. Агуркі салодкія і на смак, але і па цане: у сярэднім 4—5 рублёў/кіло.

Таматы малінавыя за 10 рублёў. Далей па рагу раяць узяць сорт «Сліўка», што асабліва добра ў вяленым выглядзе. Жоўтыя чэры па 12 рублёў/кіло, у сярэднім пакупка сыходзіць за 15—18, а то нават і 40. Што датычыцца буйных таматаў, то яны каштуюць ад 5,5 да 35, ёсць нават цяжкі люкс за 60.

Фіялетавыя баклажаны прадаюцца ад 5 рублёў, далікатна зялёныя маладыя кабачкі — ад 3. Салодкі перац можна знайсці і за 4, і за 14 рублёў. Часта бяруць звычайныя «бочачкі», а вось турэцкую «Капію» незаслужана абмінаюць увагай. Магчыма, палохае выгляд: візуальна падобная на вострага чылі, але памерам большы. Але не праходзьце міма: гэты сорт сакавіты, салодкі і цудоўна раскрываецца ў запяканцы.

Маладая бульба зараз ад 3 рублёў, як і свежая морква, кучаравая зялёная брокалі — па 8. Зеляніна, у цэлым, па 1,5 рубля за 100 г — і кроп, і пятрушка, і салаты, і шчаўе. Трошку даражэй шпінат па 2 і рукала па 2,5, на вяршыні ланцуга — базілік за 6.

Час пераходзіць да галоўнага: клубніцы. Многія абураліся, маўляў, у гэтым сезоне цана ляціць у стратасферу. З аднаго боку, 19‑20 рублёў за кіло чэрвенскай ягады — сапраўды не танна. Але справядліва: раннія клубніцы — адна ў адну і даволі буйныя. З другога боку, можна знайсці за 10 і нават 8,9 рублёў.

Усе шырэй па лаўках нектарыны. Ёсць «грушавыя» з берагоў Іспаніі па 20—25 рублёў за кіло, ёсць вялікія «мангавыя» з Грэцыі — па 35. Ёсць сціплыя «яблычныя» з Узбекістана за 12 рублёў. І гэта самы сакрэт: выглядаюць зусім непрэзентабельна: дробныя, з зялёным бокам. А па смаку — чысты мёд пад тонкай скуркай.

Персікі каштуюць ад 5,5 да 35 рублёў. У цэлым — не дрэнныя. Але гэта той выпадак, калі больш выгадна трохі пачакаць. Хоць плоскія інжырныя ўжо добрыя, як у піку сезону.

Абрыкосы падаражэлі — можна знайсці і за 9 рублёў, а ў працоўны дзень, кажуць, і па 5 мелі. Для бахчавых — кавуны ад 7, дыны ад 5 — пакупнікі больш прыпамінаюць, чым бяруць. Бо рэнаме «жнівень‑верасеньскага» ласунку, набытае гадамі, цяжка змяніць. Хоць прадаўцы падымаюць рукі над галавой: маўляў, ужо час, яны ж мядовыя.

Здаецца, першы месяц лета — ягадны час. Але імкліва разыходзцца яблыкі — ад 2,5 рублёў за кіло, грушы — ад 6.— І бананы размятаюць толькі так, — падказвае прадавец. — Сапраўды, адкрыццё сезону.

Уплывае, верагодна, не толькі цана ад 2,9 рубля за кіло, але і той факт, што менавіта яны цудоўна спалучаюцца па смаку з клубніцамі. Што ў смузі, што ў хатнім марожаным, што проста ўпрыкуску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць