Грамадства22

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?

Жанчына з Гомеля пацікавілася ў мясцовага выдання «Белка», ці можа яе старэйшы сын забіраць малодшага брата з дзіцячага садка. Старэйшаму хлопцу летам споўніцца 16 гадоў і ён сам прапанаваў дапамагаць, бо ў маці непастаянны працоўны графік, а бацька часта ў камандзіроўках.

Фота ілюстрацыйнае

Прадстаўніца аддзела адукацыі Савецкага раёна Гомеля патлумачыла, што згодна з правіламі бяспекі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі (пастанова №227 ад 3 жніўня 2022 года), дзяцей нельга аддаваць асобам маладзейшым за 16 гадоў. Таксама дзіця не аддадуць, калі чалавек, які прыйшоў яго забіраць, у нецвярозым стане або пад уплывам наркатычных рэчываў.

У ідэале дзіця павінны забіраць законныя прадстаўнікі. Але калі гэта немагчыма па аб’ектыўных прычынах (напрыклад, хвароба, камандзіроўка, зменны графік), то забраць дзіця могуць блізкія сваякі або іншыя людзі, пазначаныя ў заяве ад бацькоў. Такім чынам, калі сыну ўжо споўнілася 16 і ёсць заява ад бацькоў — ён можа забіраць брата.

Каментары2

  • Дарадца
    20.06.2025
    У Беларусі старшы брат мае права на ўсё!
  • Андрусь
    20.06.2025
    Рэд., а чаму вы ўласную назву адукацыйнага цэнтра "Сокровища нации" перакладаеце на "Скарбы нацыі", а ўласную назву інтэрнэт-рэсурса "Белка" на "Вавёрка" не перакладаеце?

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць