Здарэнні33

Затрымалі 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы

Кансультанты выкарыстоўвалі метады псіхалагічнага ўздзеяння, з дапамогай якіх ўводзілі ў зман пакупнікоў і пераконвалі іх у неабходнасці прыёму «лекаў».

Следчым упраўленнем па Мінску сумесна з аператыўнікамі ГУБАЗіКа спынена дзейнасць кіраўнікоў і ўдзельнікаў кол-цэнтраў, якія рэалізоўвалі харчовую прадукцыю пад выглядам медыцынскіх прэпаратаў і БАДаў, паведамляе СК.

«У 2021 годзе замежны грамадзянін запусціў пяць ашуканскіх кол-цэнтраў і інтэрнэт-крам, мэтанакіравана ўводзячы ў зман пакупнікоў. Фігуранты стваралі маляўнічыя сайты, напоўненыя ілжывымі водгукамі і падробленымі медыцынскімі рэкамендацыямі. Для надання даверу выкарыстоўвалі дзяржаўныя сімвалы нашай краіны і красамоўныя фармулёўкі «сацыяльная зніжка», «квота Міністэрства аховы здароўя Беларусі», а таксама іншыя недакладныя даныя», — адзначыў начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў следчага ўпраўлення па Мінску Максім Дзегцяроў.

У розных рэгіёнах краіны затрымана 56 чалавек, уключаючы арганізатараў схемы, бухгалтараў, бізнэс-трэнераў і менеджараў.

Шасці найбольш актыўным удзельнікам злачыннай схемы прад'яўлена абвінавачванне па ч. 4 арт.209 (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Астатнія прызнаныя падазраванымі.

Следчымі праведзены ператрусы ў офісах і памяшканнях, звязаных з дзейнасцю кол-цэнтраў, канфіскаваныя дакументы, якія пацвярджаюць незаконныя аперацыі, а таксама ўзоры прадукцыі, якая рэалізуецца, дапытаныя больш за сотню ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, прызначаныя экспертныя даследаванні. Накладзены арышт на маёмасць фігурантаў і падкантрольных ім юрыдычных асоб на агульную суму больш за мільён рублёў.

Менеджары атрымлівалі частку зарплаты афіцыйна, астатняе ў канвертах. Існавалі строгія правілы: калі кансультант страчваў кліента або прадаваў недастаткова прадукцыі, ён караўся штрафам.

«Сярод кансультантаў былі як знаёмыя кіраўнікоў злачыннага стартапа, так і выпадковыя людзі. Грамадзяне знаходзілі вакансіі на агульнадаступным папулярным сайце і прыходзілі на сумоўе. Разам з тым, пасля азнаямлення з умовамі «працы» яны не адмаўляліся ад такога працаўладкавання і заставаліся зарабляць свае працэнты на здароўі суайчыннікаў», — адзначыў Максім Дзегцяроў.

Прапаноўвалася лячэнне амаль усіх хвароб ад артрыту да паражэння печані, а ў выпадку, калі эфекту не назіралася, у менеджараў ўжо было гатова іншая прапанова, вядома ж, трохі даражэй. 

Каментары3

  • на здароўе
    19.06.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • даведка
    19.06.2025
    В районных поликлиниках врачи общей практики выписывают пенсионерам на стикерах дорогостоящие БАДы для омоложения по цене стариковской пенсии...
  • Тралаловіч
    20.06.2025
    Пасадзіць іх усіх на тэлефон — хай тэлефануюць па ўсім сьвеце ды прадаюць трактары, МАЗы і лядоўні Атлант

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць