Грамадства55

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах

Пасля таго, як стала вядома пра змены ў польскім міграцыйным заканадаўстве, пачалі з'яўляцца чуткі пра тое, што нібыта цяпер замежнікі без мясцовага ДНЖ не могуць уладкавацца на працу ў Польшчы. Разабраліся, як насамрэч. 

Ілюстрацыйны здымак 

Толькі два тыпы віз даюць права на працу ў Польшчы

Беларусам уладкавацца на працу ў Польшчы стала сапраўды значна складаней, нават калі ўжо ёсць віза, па якой можна легальна знаходзіцца ў краіне.

Выключэнне — віза, атрыманая па карце паляка. Іх трымальнікі па-ранейшаму могуць афіцыйна працаваць у Польшчы без атрымання дазволу на працу і займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы.

Уладальнікі ўсіх іншых тыпаў віз, акрамя працоўнай, больш не могуць атрымаць дазвол на працу і, адпаведна, працаваць у Польшчы.

Тым не менш, сам інстытут працоўных віз застаўся, і наяўнасць ДНЖ не з’яўляецца абавязковым патрабаваннем для доступу на рынак працы Польшчы, як гэта адбываецца ў Літве.

Таму беларусы, як і раней, могуць афіцыйна працаваць у Польшчы па працоўнай візе. Але атрымаць яе не так проста, як гэта было раней.

Хутка прыступіць да працы не атрымаецца

Візавая экспертка і рэдактарка Visaflow.live Анастасія Лысакоўская кажа, што,

каб запісацца на падачу на візу ў Мінску, у людзей сыходзіць ад 4 да 6 месяцаў.

У Брэсце і Гродне прасцей. Там рэальна запісацца на візу за адзін-два, максімум тры месяцы.

Экспертка раіць беларусам пры першай магчымасці падаваць дакументы на атрыманне часовага ДНЖ на падставе працы. У Польшчы разгляд заявы на атрыманне ДНЖ цяпер займае шэсць і больш месяцаў.

Пасля падачы дакументаў на атрыманне ДНЖ у пашпарт ставяць адмысловы штамп, з якім можна законна заставацца ў Польшчы нават пасля заканчэння тэрміну візы. Але выязджаць у іншыя краіны ЕС з ім нельга, таму такі варыянт падыходзіць не ўсім — асабліва дальнабойшчыкам, для якіх выезд за межы Польшчы — частка працы.

З такім штампам можна выехаць на радзіму, але для вяртання ў Польшчу трэба будзе мець новую візу, бо аднаго штампа, які пацвярджае факт падачы на ДНЖ, недастаткова для ўезду ў Польшчу.

Многія працоўнымі візамі сапсавалі сабе візавую гісторыю

Але праблемы з запісам — гэта не адзіная складанасць. Лысакоўская адзначае, што павялічылася колькасць адмоў пры выдачы працоўных віз.

«Калі цягам апошніх гадоў у чалавека была працоўная віза, і ён не карыстаўся ёй па мэтавым прызначэнні, то пры новай падачы на працоўную візу з 99% верагоднасцю будзе адмова», — кажа Лысакоўская.

Асабліва ў 2022 — пачатку 2024 года беларусы нярэдка адкрывалі працоўныя візы, не плануючы ўладкоўвацца на працу ў Польшчы. Такая віза рабілася хутка, фэйкавае запрашэнне каштавала нядорага, а сама віза, як правіла, выдавалася адразу на год.

Цяпер калі такі чалавек сапраўды захоча працаваць у Польшчы, то ў яго гэта наўрад ці атрымаецца.

Таксама Анастасія Лысакоўская мяркуе, што калі чалавек атрымае працоўную візу, але не ўладкуецца на працу, то такую візу даволі хутка анулююць. На гэта ўказвае абавязак працадаўцы паведамляць адпаведным органам аб няяўцы на працу ці звальненні. Па новым законе, польскага працадаўцу чакае штраф да 5000 злотых (каля 1170 еўра) за непадачу даных пра замежнага работніка, які больш не працуе ў яго.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пераехаць у Польшчу з іншай краіны ЕС таксама стала складаней

Яшчэ адна катэгорыя беларусаў, якія апынуліся ў пралёце, — трымальнікі ДНЖ іншых краін Еўрасаюза. Да 1 чэрвеня 2025 года беларусы, як і іншыя замежнікі з трэціх краін, мелі магчымасць прыехаць у Польшчу з дзейным ДНЖ або ПМЖ, выдадзеным любой іншай краінай ЕС, атрымаць дазвол на працу, прыступіць да яе і пасля падаваць дакументы на атрыманне польскага ДНЖ на падставе працы.

Цяпер такі кейс даступны толькі для асоб, якія карыстаюцца правам мабільнасці на тэрыторыі Польшчы. Пад іх, пры пэўных умовах, могуць трапіць уладальнікі ДНЖ тыпу EU Blue Card і статусу пастаяннага рэзідэнта ЕС.

То-бок калі ўмоўны айцішнік ці іншы высокакваліфікаваны спецыяліст з Blue Card захоча пераехаць у Польшчу, напрыклад, з Балгарыі або Літвы, то ў яго гэта можа атрымацца. А вось будаўнік ці кіроўца-дальнабойшчык такой магчымасці больш не мае.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Цяпер умоўны будаўнік або дальнабойшчык, каб змяніць краіну працы на Польшчу, мусіць спачатку атрымаць польскую працоўную візу і ўжо на яе падставе прыступаць да працы ў Польшчы. Гэтыя новаўвядзенні значна ўскладняюць пераезд у Польшчу па працы з іншых краін ЕС.

Каментары5

  • Максим Дизайнер
    18.06.2025
    Синий трактор, В Москве зарплаты, как в Варшаве и выше, никто не капает на мозги с визами и легализацией, понятный язык. Аренда - ниже, так как есть выбор жить на Садовом или за ним, город огромный. Экология лучше, чем в Минске раз в 10. Про остальное - вообще молчу. Предлагете людям мучаться с литейкой МТЗ в центре города, по 500, в социуме, большинство которого только недавно гопницкий Адидас себе позволить смогли?
  • Красны трактар
    18.06.2025
    Синий трактор, старая песня. давай новую!
  • Альгерд
    18.06.2025
    У меня знакомый работал в Литве дальнабоем по простой литовской,рабочей визе без внж.
    Или у меня информация устаревшая или у нн неправдивая.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў20

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі склалі рэйтынг з трох сусветных знакамітасцяў, за якіх часцей за астатніх выдаюць сябе махляры

Жыхар Полацка спрабаваў за 200 рублёў купіць у знаёмай дзіця для сэксу9

«Белтэлекам» правядзе першы за 30 гадоў рэбрэндынг. Як вам?9

«Штогод губляем 15 аб'ектаў». Беларускія дачнікі змагаюцца з вышкамі сотавай сувязі2

Адміністрацыя Трампа закрыла сакрэтную працоўную групу, закліканую схіліць Расію да мірнага пагаднення4

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным18

Іран заявіў пра ўдар па штаб-кватэры «Масада»

«Страцілі ўсё, акрамя жыцця». 85 гадоў таму ўнука прэзідэнта Гродна вывезлі з горада ў чамадане — зараз ён па крупінках узнаўляе гісторыю сям'і2

Шматдзетнага бацьку-верніка прызналі яшчэ і тэрарыстам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў20

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць