Грамадства22

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве

Рыхтавалі гучны рэліз, але нешта пайшло не так.

Супрацоўнікі беларускай студыі Swag Masha паведамляюць пра звальненне прыкладна паловы штату ў маі. Да гэтага кампанія актыўна набірала, піша Dev.by.

Гісторыя вялікага скарачэння ў варшаўскім офісе Playtika выклікала ланцуговую рэакцыю: пра масавыя звальненні вырашылі распавесці экс-супрацоўнікі студыі Swag Masha.

Swag Masha

Беларуская геймдэў-студыя. Заснаваная ў 2018 годзе беларусамі Дзмітрыем Нікіфаравым і Аляксеем Карнеевым, а таксама Кірылам Надзеждзіным з Татарстана. Ідэя стварэння студыі па распрацоўцы гульняў у жанры інтэрактыўнага кіно з’явілася яшчэ раней, у 2015 годзе. У Мінску прымаліся ключавыя рашэнні па прадукце і маркетынгу, а асноўны R&D-цэнтр знаходзіўся ў Інаполісе (тэхнахаб пад Казанню).

Узлёт пачаўся з гульні Love Sick: Interactive Stories. Пасля паспяховага рэлізу ў 2019 годзе кампанію набыла расійская Mail.ru Group, адбылася кансалідацыя з гульнявым падраздзяленнем (My.Games).

Беларуская юрыдычная асоба студыі — «СВЭГ МАША» — рэзідэнт ПВТ.

Паводле іх слоў, мінулым летам кампанія актыўна наймала людзей на праект Swag Toons — мабільная аплікацыя для чытання лічбавых коміксаў.

Як звольнілі

«Год таму пад старт новага праекта ішоў вельмі актыўны найм. Праект набіраў абароты. Кожны месяц прыходзілі новыя людзі», — распавядае пра гэты перыяд адна з супрацоўніц.

«Кожны тыдзень прыходзілі па два чалавекі, гэта ўжо выглядала вельмі падазрона, у выніку арт-аддзел стаў 30+ чалавек», — дадае іншая.

Рэліз аплікацыі, паводле слоў супрацоўнікаў, адбыўся ў красавіку гэтага года. А 12 мая студыя звольніла прыкладна палову калектыву.

Тут дадзеныя некалькі разыходзяцца: адны налічылі 27 звольненых, іншыя — каля 40 з 80-і чалавек. 

«Пра звальненне паведамілі дзесьці ў другой палове дня: даслалі паведамленне ў Discord і на пошту, што ў кампаніі далей няма фінансавання, і мы спыняем супрацоўніцтва. На наступны дзень паштовыя скрыні заблакавалі і закрылі доступ да ўсіх працоўных акаўнтаў», — распавядае экс-супрацоўніца.

«Проста даслалі лісты з паведамленнем пра спыненне супрацоўніцтва, — кажа іншая. — І ў той жа вечар выдалілі ўсіх з працоўных чатаў. Ніякага папярэджання пра маючае адбыцца скарачэнне не было, ніякіх кампенсацый. Разлічыліся толькі за невыкарыстаны адпачынак, і ўсё. Большасць прымусілі падпісваць па пагадненні бакоў».

Паводле яе слоў, «калі чалавек не згаджаўся падпісваць па пагадненні бакоў і патрабаваў выплаты кампенсацыі, яму прапаноўвалі выходзіць у офіс на гадзіну ў дзень (нават калі супрацоўнік працаваў дыстанцыйна з іншага горада)». Развіталіся не вельмі прыгожа — рэзюмуе яна.

Іншыя супрацоўнікі пацвярджаюць, што іх прымусілі скасаваць кантракты па пагадненні бакоў: маўляў, думалі, што «ўсё будзе нармальна: нават калі і скароцяць, то паводле Працоўнага кодэкса РБ выплацяць кампенсацыю і выходную дапамогу». Аднак жа «ў кампенсацыі ўсім адмовілі, матывуючы тым, што ў кампаніі няма грошай, можа не хапіць нават на заробкі ў наступным месяцы».

Таксама супрацоўнікі распавядаюць, што не ўсе былі працаўладкаваныя праз беларускую юрыдычную асобу, частка працавала з юрасобай у ААЭ як самазанятыя. Кампенсацый яны таксама не атрымалі і не вельмі спадзяюцца, бо ў іх дамовах прапісана, што «спрэчкі рэгулююцца заканадаўствам ААЭ».

Чаму скарацілі праект

У супрацоўнікаў мала інфармацыі пра гэта. Ім паведамілі пра спыненне (ці скарачэнне) фінансавання з боку матчынай кампаніі My.Games.

Журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю сузаснавальніка Swag Masha Аляксея Карнеева, але не атрымалі адказу. Таксама напісалі ў офіс My.Games.

Над чым працуе Swag Masha

Раней Swag Masha была вядомая як распрацоўшчык гульняў у жанры інтэрактыўных гісторый. Менавіта пасля поспеху Love Sick: Interactive Stories (3 мільёны запамповак за паўгода пасля рэлізу) у 2019 годзе студыю набыла Mail.ru Group.

У ліпені 2019 года My.Games (гульнявое падраздзяленне Mail.ru Group) абвясціла пра «поўную кансалідацыю» з беларускай геймдэв-студыяй Swag Masha.

У кастрычніку 2022 года VK (раней Mail.ru Group) прадала 100 % My.Games Аляксандру Чачаве, менеджару і партнёру венчурнага фонду Leta Capital, за $642 млн. Штаб-кватэра My.Games цяпер знаходзіцца ў Нідэрландах.

Love Sick

Мабільная гульня ў жанры інтэрактыўнай гісторыі: карыстальнік чытае своеасаблівую кнігу, выбірае варыянты працягу гісторыі і сам вызначае развіццё сюжэту. Рэліз гульні на Android адбыўся ў студзені 2019 года, на iOS — у сакавіку. Паводле дадзеных SensorTower, у ліпені карыстальнікі Android спампавалі Love Sick 600 тысяч разоў (даход распрацоўшчыкаў склаў 600 тысяч даляраў), за той жа перыяд карыстальнікі iOS спампавалі гульню 400 тысяч разоў (выручка — 700 тысяч даляраў).

На сайце студыі па-ранейшаму пазначаны тры гульні: Dream Zone, Love Sick і Love Sparks. Аднак, паводле словаў супрацоўнікаў, новы кантэнт для іх ужо даўно не распрацоўваецца, гульні толькі тэхнічна падтрымліваюцца. Галоўным праектам студыі апошні год была аплікацыя Swag Toons.

У PlayMarket яно падпісанае як прадукт Swag Global, «комиксы на русском, любовные истории, роман новелла, фото комикс», узрост 16+. Колькасць запамповак — 10 тысяч+, водгукаў няма. Разам з версіяй у App Store у аплікацыі ў суме крыху больш за 20 тысяч запамповак.

Што магло пайсці не так

Журналісты спыталіся ў незалежнага распрацоўшчыка гульняў, што магло пайсці не так з праектам. Ён пацвердзіў, што 20 тысяч запамповак — гэта вельмі мала.

— Выглядае як мінімальны тэст, — выказаў здагадку эксперт. — Але цікава нават не гэта, а тое, што быў наняты вялікі калектыў для працы над праектам, шанцы якога можна ацаніць толькі пасля тэсту. Звычайна тыя, хто мае досвед у гульнях, так не робяць. Найверагодней, інвестар чакаў, што гэта будзе каманда для больш маштабных планаў.

Яшчэ адна версія: калі скарацілі дызайнераў, магчыма, змяняюцца працэсы з улікам актыўнага выкарыстання ШІ?

Гэта тэарэтычныя разважанні. Як было насамрэч, ведаюць толькі працадаўцы. 

Каментары2

  • бабруйчанін
    11.06.2025
    Нічога пагулялі і.хопіць
    Жыцце працаваць прымусіт ці научіт ..мабыць і ручкамі прыйдзецца
  • Максим Дизайнер
    11.06.2025
    Каких на дизайнеров?Кому они в геймдеве нужны?Попрели толпы художников.

Цяпер чытаюць

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада17

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале18

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя9

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

Ветэран «СВА» і былы чыноўнік Смаленшчыны зажыва згарэў у аўтадоме ў свой дзень народзінаў2

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду6

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада17

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць