Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь
Абставіны ад'езду дзяцей Святланы Ціханоўскай у Літву ў чэрвені 2020 года выклікалі гарачую дыскусію ў інтэрнэце.

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю BBC. Размова адбылася па-англійску і была апублікаваная ў аўдыяфармаце. А па беларускім інтэрнэце пайшоў гуляць яе пераказ, у якім адзін са сказаў быў скарочаны. Магчыма, той, хто пісаў тэкст, палічыў гэтыя словы малазначнымі, аднак менавіта іх адсутнасць справакавала дыскусію.
Ціханоўская: Калі я прыйшла ў ЦВК, людзі з КДБ сустрэлі мяне, замкнулі мяне ў асобным пакоі і пачалі размову. Сталі мне пагражаць, шантажаваць мяне дзецьмі.
BBC: Што яны сказалі пра дзяцей?
Ціханоўская: Што яны ведаюць, дзе яны знаходзяцца. І так лёгка вярнуць іх у Беларусь. Цябе затрымаюць. А ты толькі падумай, што іх чакае ў дзіцячым доме. Вы не пабачыце, як яны растуць.
Вылучанага сказу — «і так лёгка вярнуць іх у Беларусь» — у тэкставым пераказе не было. Таму некаторыя, у прыватнасці, рэдактарка «Хартыі'97» Наталля Радзіна, маглі палічыць, што Ціханоўская ўтойвае праўду і робіць выгляд, што яе дзеці на той момант знаходзіліся ў Беларусі.
Дзеці Ціханоўскай насамрэч выехалі ў Літву яшчэ да жніўня 2020 года разам са сваёй бабуляй.
Аднак, як вынікае са словаў Ціханоўскай, кадэбісты палохалі яе тым, што змогуць вярнуць іх у Беларусь і адправіць у дзіцячы дом.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Na maju dumku, to bylo naŭmysnym krokam, krychu skazić tekst...