У Беларусі ў маі 2025 года значна зменшыліся продажы новых аўтамабіляў — на 13,5% у параўнанні з красавіком. Пра гэта паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).

Фота ілюстрацыйнае
Паводле даных БАА, у маі было прададзена 3415 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных машын.
Як адзначыў прадстаўнік арганізацыі Аляксандр Стэльмах, прычына спаду — змяненні ў умовах аўтакрэдытавання, якія зрабілі куплю аўто менш даступнай для спажыўцоў.
У красавіку таксама назіралася падзенне — на 9,9%.
Найбольш папулярнымі маркамі ў Беларусі застаюцца Belgee, Geely і Lada. Продажы электрамабіляў застаюцца стабільнымі і складаюць каля 13% ад агульнага рынку.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары