Нерухомасць55

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo

Гаворка пра адзін з дамоў, які будуецца ў квартале «Камфорт Парк». Візуальна ён адрозніваецца ад сваіх таварышаў і сапраўды выглядае даволі раскошна. Начынне ўнутры таксама адпаведнае. Інфармацыя пра цану метра, планіроўкі і старт продажаў у гэтым сакрэтным аб'екце не раскрываецца для шырокай публікі, аднак усё гэта лёгка можна даведацца, толькі патэлефанаваўшы ў аддзел продажаў, што зрабіла выданне «Анлайнер».

Дом пад нумарам 6 з'яўляецца часткай жылога комплексу «Камфорт Парк», які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Ціміразева, Панфілава, Грыбаедава і Татарскай. Узвядзенне квартала пачалося ў 2019 годзе без лішняга шуму і маркетынгавых выкрутасаў. Забудоўшчыкам выступае група кампаній «Стромінвест».

З даступнай інфармацыі пра прэміяльны дом маюцца толькі такія даныя, агучаныя прадстаўніком забудоўшчыка:

«Дом № 6 адносіцца да катэгорыі «прэміум+». Продажы кватэр пачнуцца толькі пасля завяршэння ўсіх работ. Продажы пройдуць у закрытым фармаце, бо ўжо ёсць сфармаваны ліст чакання».

Прэміяльнасць апраўдваецца наступнымі параметрамі: падземны паркінг, кругласутачны кансьерж, усяго тры кватэры на пляцоўцы, панарамныя вокны, вышыня столяў 3, 9 метра, плошчы кватэр ад 110 да 220 «квадратаў», тэрасы.

«Анлайнер» патэлефанаваў у аддзел продажаў і атрымаў інфармацыю: прыблізны кошт метра ў шостым доме — $5000. Цяпер фармуецца ліст чакання. Продажы стартуюць у канцы лета.

Па грубых падліках, самая танная кватэра абыйдзецца ў $550 000, а самая дарагая — $1 100 000. Дакладныя цэны будуць вядомыя толькі самім пакупнікам.

Статус самага дарагога жылога комплексу ў Мінску раней належаў Depo. Там жыллё прадаецца ад $3600 да $4000 за метр.

Каментары5

  • на метр квадратны рабочэму работаць год
    02.06.2025
    непадалёк радыятарны завод... добрае месца. экалагічэскі чыстае
  • галаперыдол
    02.06.2025
    А каналізацыя там як у Мінск Міры ці больш прэміальная?
  • Максим Дизайнер
    02.06.2025
    В Батуми такие же по 1500-2000. Так там море, горы, мясо на углях, вино вместо крышталевской сивухи и до невероятной Турции час лету.

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць