Вайна4343

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Украіна адначасова нанесла ўдары па чатырох ваенных аэрадромах у Расіі. Пад атаку трапілі аэрадром «Дзягілева» ў Рязанскай вобласці, «Аленья» ў Мурманскай вобласці, «Белая» ў Іркуцкай вобласці і «Іванава» ў Іванаўскай вобласці. Усе гэтыя аб’екты з’яўляюцца важнымі стратэгічнымі базамі для расійскай вайсковай авіяцыі. Менавіта сёння ў РФ адзначаецца Дзень вайскова-транспартнай авіяцыі.

Масіраваныя атакі ўкраінскіх дронаў на расійскія ваенныя аэрадромы адбываюцца ў РФ. СБУ заявіла пра пашкоджанне больш за 40 самалётаў, у тым ліку А-50, Ту-95 і Ту-22 М3. 

Ёсць паведамленні пра атаку на аэрадром «Аленья» ў Мурманскай вобласці. На гэтай базе дыслацыруюцца дальнія бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3. 

Таксама атакаваны аэрадром «Белая» ў Іркуцкай вобласці РФ, размешчаны ў 18 км на паўночны захад ад горада Усолье-Сібірскае. На гэтай базе дыслацыруецца 200-ы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяцыйны полк, узброены бамбардзіроўшчыкамі Ту-22М3. 

Гэта можа быць першым выпадкам, калі беспілотнікі атакавалі Сібір. 

Па даных SHOT, некаторыя відавочцы сцвярджаюць, што з грузавіка, які стаяў на трасе, нібыта вылятаюць беспілотнікі. Імаверна, гаворка ідзе пра FPV-дроны-камікадзэ.

«Вар'яцтва. Украінскія вайскоўцы даставілі FPV-дроны да далёкіх аэрадромаў стратэгічнай авіяцыі Расеі ў Мурманскай і Іркуцкай абласцях. І там нечакана атакавалі бамбавікі і склады. Ужо зразумела, што мінімум тры самалёты сур'ёзна пашкоджаныя.

Пішуць, што дроны прыехалі на грузавіку, а затым нечакана для перавозчыка пачалі вылятаць адтуль. Траянская фура, атрымліваецца», — піша вайсковы эксперт Ян Мацвееў.

Паводле інфармацыі выдання «Бабель», у выніку гэтых атак пад ударам апынуліся больш за 40 расійскіх самалётаў, у тым ліку А-50, Ту-95 і Ту-22М3.

Гэтая спецаперацыя, якая атрымала назву «Павуціна», была праведзена Службай бяспекі Украіны. Згодна з ацэнкамі, страты расійскай авіяцыі могуць скласці больш за 2 мільярды долараў.

Такога дня расійская авіяцыя яшчэ не перажывала. 

Заўтра, 2 чэрвеня, меў адбыцца чарговы раўнд украінска-расійскіх перамоваў у Стамбуле, на якіх Масква працягвае патрабаваць фактычнай капітуляцыі Украіны.

Каментары43

  • Жора
    01.06.2025
    Цудоўныя навіны!
  • Filipp
    01.06.2025
    Вось, гэта ўжо іншая справа! Менавіта такія атакі могуць уплываць на фронт. Але ж ізноў пытанне, а можна гэта было зрабіць пасля перамоваў у Стамбуле?
  • галаперыдол
    01.06.2025
    Яшчэ раз перадаю прывітанне ўсім хатаскрайнікам і прыкарытным бізнесоўцам якія паставілі на Расею

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскае метро не пусцілі мужчыну з рулонам лінолеуму. Ці законна гэта?4

У Беларусі распрацавалі рэцэпт марозіва са смакам піва

Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну7

«Найгоршы ва ўсёй Беларусі». Жыхары Слоніма раскрытыкавалі адказ райвыканкама пра чыгуначны пераезд1

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі13

У Светлагорскім раёне малое дзіця з’ела бабуліну таблетку і памерла8

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад13

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»30

Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць