У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары
Пасажыры метро заўважылі, што на выхадзе з падземкі ў назвах некаторых станцый «згубіліся» літары. У Мінскім метрапалітэне Мінск-Навінам патлумачылі, што гэта планавая замена элементаў.

Напрыклад, без літары «к» засталася станцыя «Кунцаўшчына».
— Некаторыя літары ў надпісах на выхадах з пешаходных пераходаў станцый метро перыядычна губляюць свой выгляд і разбураюцца ад неспрыяльных знешніх фактараў. У той жа час усе элементы абавязкова павінны адпавядаць першапачатковаму архітэктурнаму рашэнню. Таму літара дэмантавана ў якасці арыгінала для наступнага вырабу аналагічных літар у адпаведнасці з пэўным тэхналагічным працэсам, — расказалі на прадпрыемстве.
У гэтых жа мэтах мяняюць некаторыя літары і на станцыі «Каменная Горка». Работы па аднаўленні плануюць завяршыць да 30 мая.
На прадпрыемстве просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да часовага адсутнасці літар у надпісах станцый.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары