Грамадства66

Скончыў жыццё самагубствам мясцовы дэпутат з Навагрудчыны

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і кіраўнік ААТ «Прынёманскі» 62-гадовы Іван Ярмац памёр крыху больш за месяц таму — 25 красавіка. Пра гэта ў некралогу, размешчаным у папяровай версіі выдання, напісала навагрудская раённая газета «Новае жыццё» (менавіта гэты рэгіён прадстаўляў у абласным цэнтры чыноўнік). Аднак прычыны смерці ў матэрыяле пазначаны не былі. Як стала вядома выданню «Люстэрка» ад сваёй крыніцы, дэпутат здзейсніў самагубства — гэтую інфармацыю пасля пацвердзілі і мясцовыя ўлады.

Дэпутат Гродзенскага аблвыканкама Іван Ярмац. 5 сакавіка 2025 года. Фота: novgazeta.by

— Даведаліся пра гэта тыдзень таму, — расказаў суразмоўца «Люстэрка». — Усе ў шоку, што Іван Мікалаевіч скончыў жыццё самагубствам. Такі быў пазітыўны чалавек, аптыміст».

Пацвердзілі гэтую інфармацыю і ў Гродзенскім абласным савеце дэпутатаў. Туды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як занепакоеная грамадзянка, каб даведацца, хто будзе замест яго.

— Пакуль гэта пытанне будзе закрывацца Навагрудскім раённым саветам дэпутатаў. Трэба будзе запісвацца да старшыні, яна будзе закрываць пытанні замест яго, — адзначылі ў савеце.

— Ці праўда, што ён быццам бы як скончыў жыццё самагубствам? Гэта сапраўды так?

— Ёсць такое.

— А не ведаеце прычыну?

— Не ведаем. Самі ў шоку, шчыра кажучы, таму што гэта было зусім нечакана. Не ведаем, як там усё насамрэч было, але, на жаль, гэта праўда.

Некралог з нагоды смерці Івана Ярмаца ў раённай газеце»Новае жыццё». Скрыншот: нумар за 3 мая 2025 года

Дэпутатам Мікалай Ярмац стаў у 2023 годзе ад Шчорсаўскай выбарчай акругі № 44, у якую ўваходзяць сем сельсаветаў Навагрудскага раёна і яшчэ два сельсаветы Лідскага раёна. Яго вылучалі ад калектыву сельскагаспадарчай арганізацыі, якой ён кіраваў, сам мужчына — беспартыйны. «Канкурэнткай» была начальніца аддзела ідэалогіі Навагрудскага райвыканкама, жанчыну вылучалі ад «Белай Русі».

Сам былы дэпутат — ураджэнец вёскі Бездзеж Драгічынскага раёна. Па спецыяльнасці ён аграном, вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, а да гэтага — у Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. З 1985 года ён працаваў у аграрнай сферы Навагрудчыны: узначальваў калгас «Вераскава», затым стаў намеснікам старшыні СВК «Прынёманскі».

@nashanivanews Загадкавая смерць лукашэнкаўскага дэпутата #политика #новости #беларусь ♬ Paris - Else

З 2007 па 2020 год быў старшынёй Любчанскага сельвыканкама Навагрудскага раёна. А з 13 жніўня 2020-га стаў дырэктарам усё таго ж СВК «Прынёманскі», што ў пасёлку Любча.

Прадпрыемства даволі буйное: зыходзячы з даных сэрвісу kartoteka.by, па стане на 2025 год у ім працавала 620 чалавек.

Каментары6

  • даведка
    26.05.2025
    Новый премьер-министр Александр Турчин тоже родом из тех мест... Совпадение?!
  • Кринж
    26.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Kasiner
    26.05.2025
    Некралёг па беларуску... Есць жа яшчэ такое..

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ8

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць