Грамадства33

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі

Парк патрэбны, але спачатку — прыбіральні, дактары і аўтобусы. Жыхары Барысава расказалі пра рэальныя, а не паказныя праблемы горада. А блогерка, якая прапанавала сабраць пытанні для «галоўнага», наўрад ці чакала, што народны спіс атрымаецца такім доўгім і злым, піша Ex-press.live.

Фота: edinstvo.by

Пасля таго як у Барысаве абвясцілі аб выдзяленні 3 мільёнаў рублёў на ўпарадкаванне гарадскога парку, праўладная блогерка вырашыла падтрымаць тэму. Яна прапанавала падпісчыкам расказаць пра надзённыя гарадскія праблемы Барысава.

Пры гэтым сама лічыць, што праблема нумар адзін — гэта парк, у які не можа прыводзіць сваіх дзяцей. Блогерка паабяцала данесці праблемы «нашаму галоўнаму» і атрымаць адказы.

«Пішыце ўсе свае думкі і ідэі, хутка ўсё ўбачыце, усе адказы нашага галоўнага», — паабяцала яна.

@koshka.beauty #рек #рекомендации #борисов #беларусь #белорусскийтикток #блогерырб #блогерборисов #подпишись #бьютиблогер ♬ оригинальный звук - ❤️ Катерина

Рэакцыя барысаўцаў аказалася нечакана маштабнай. Замест падтрымкі тэмы парку жыхары Барысава выкацілі цэлы спіс нявырашаных пытанняў, якія, на іх думку, куды важнейшыя за прыгожыя алеі.

Многія каментатары сапраўды падтрымалі ідэю рэканструкцыі парку, адзначаючы, што Барысаву даўно не хапае зоны адпачынку з атракцыёнамі. Аднак разам з гэтым гучалі і скептычныя галасы — некаторыя адкрыта назвалі парк «ганьбай горада».

Гарадскія прыбіральні — адна з самых вострых тэм

Сярод каментароў асабліва часта ўздымалася тэма адсутнасці грамадскіх прыбіральняў у цэнтры, на праспекце і ў самім парку:

«У горадзе няма ніводнай грамадскай прыбіральні, нават платнай».

«Хацелася б схадзіць у чыстую, зручную прыбіральню, а ніякай наогул няма».

«Чаму ў Старым горадзе туалетаў няма, усё зачынена?»

Скрын каменароў у тыктоку

Праблемы дарог, тратуараў і транспарту

Людзі скардзяцца на:

  • адсутнасць нармальных дарог у прыватным сектары (вуліцы Маладзёжная, Чкалава, Дымкі);
  • тратуары, якія немагчыма прайсці ноччу з-за адсутнасці асвятлення;
  • рэдкія рэйсы аўтобусаў, асабліва ў стары горад і ў выхадныя;
  • недахоп тратуараў і веласцежак паміж Барысавам і Жодзінам.

Ахова здароўя і аптэкі

Гараджане ўзнялі пытанні даступнасці медыцыны:

«У 4-й паліклініцы трапіць да траўматолага або неўролага — трэба ўставаць а 5-й раніцы. Нам патрэбна яшчэ адна паліклініка».

«На Чырвонаармейскай даўно не працуе крама, не ходзяць аўтобусы і маршруткі. Да прыпынку ісці хвілін 20 па жвіровай дарозе з камянямі, ад якой абутак імгненна псуецца і ногі стамляюцца».

«Няма аптэк у велізарных раёнах — Панфілава, Максімава, Торфбалота».

«Інфекцыйная бальніца — гэта жах. Ляжала з дачкой пару тыдняў таму — не перадаць словамі, які там кашмар. Пара зрабіць капітальны рамонт, а не перакладаць дарогі і саджаць туі».

«Хочацца, каб пятая паліклініка была ўкамплектаваная дактарамі».

Скрын каментароў у тыктоку

Сацыяльныя праблемы і пытанні бяспекі

«Раён Залінейны — вось гэта трэш. Ніводнага аддзялення банка, няма аптэк, пара саўдэпаўскіх крам, а транспарт — гэта наогул асобны трэш. Але ніхто нічога не робіць і рабіць не будзе, гэта проста размовы».

«Выхаванне падлеткаў? Прыпынкі новыя, а ўжо разбітыя».

«Няма прытулкаў для бяздомных жывёл, згубленых няма куды падзець».

«Ліфты, пад'езды брудныя, смецце не вывозіцца».

«Дзе дыскатэкі? Дзе месцы для дзяцей і моладзі? У горадзе для іх нічога няма».

Стары горад — асобны боль

Жыхары старой часткі горада перажываюць:

  • адносна закрытай кнігарні;
  • няма дзе гуляць з дзецьмі;
  • адносна закінутых двароў і фасадаў, якія 20 гадоў не фарбуюцца;
  • адносна стыхійнага сметніка ля помніка ахвярам Барысаўскага гета і вакол вакзала.

«І што зменіцца?»

Многія каментатары паставіліся да спробы блогеркі сабраць пытанні з іроніяй:

«Занадта шмат блогераў развялося».

«Вы хто такая, каб вырашаць пытанні?»

«Мы атрымаем адказы — і што далей?»

«Не трэба нічога мяняць. Нават Пугачовай з Галкіным Барысаў спадабаўся».

І гэта яшчэ не ўсё…

Па рэакцыі барысаўцаў відаць: іх штодзённае жыццё поўнае нявырашаных базавых пытанняў — ад прыбіральні да аўтобуса. І калі замест комплекснага падыходу акцэнт робіцца на адну вітрынную зону адпачынку, гэта выклікае раздражненне.

Парк патрэбны. Але жыхары Барысава хочуць не толькі парк.

Каментары3

  • Упс
    16.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • )
    17.05.2025
    Няма прыбіральняў?! Ў Польшчы, ў тым жа Беластоку, куча гандлёвых сетак і ў кожнай прыбіральня без каштоўная. Гэта не кажучы пра рэстараны, кафэшкі, Макдональсы і гд. Навошта гэты савецкі агратржш з нейкай там асобнай прыбіральняй калі на дварэ 21 стагодзе і што якасны сэрвіс сам і якасна вырашае гэтыя пытанні. Але то ў капіталістычнай Польшчы. Там і воду можна на вуліцы з калонкі набраць ў спякоту, зноў безкаштоўна. Ўсё для людзей. А вось ў савецкай Белоруссіі пры гэтым рэжыму, калонкі з вадою ўсе знішчылі, бо не для людзей. Прыбіральні пры кафэ і рэстаранах зачыненыя, а ў тым жа Барысаве яшчэ і платны ўваход у прыбіральню у некаторых гандлёвых сетках. У тым жа Гомелі чыноўнікі пад не працуючую прыбіральню распілілі два мільёны даляраў (хаця за гэтыя грошы можна было б добрую сетку гандлю адчыніць з прыьіральнямі і паркоўкамі). Але то лепш ў Польшчы, а не ў Беларусі. І усё таму што ў бсср ўсё вакол не ад людзей і не для людзей.
  • Імя
    18.05.2025
    ), у турыстычных зонах трэба асобныя прыбіральні, і ў той жа Польшчы яны есць. Платныя, бясплатныя - гэта ўжо не так прынцыпова, як атрымаецца. Няма чаго звальваць праблему на рэстараны, вам жа першаму не спадабаецца сядзець у кавярні, праз якую студэнты з тупатам бегаюць сікаць.

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць