Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу
Узлётна-пасадачная паласа аэрапорта была часова закрытая да 03:55.

Фота відавочцы інцыдэнту
Учора ў Віленскім аэрапорце з рулёжнай дарожкі з’ехаў самалёт польскай авіякампаніі LOT Polish Airlines (LOT7ME), што парушыла расклад рэйсаў: аэрапорт пасля інцыдэнту быў закрыты. 27 лістапада аперацыі аэрапорта былі адноўлены, паведамляе LRT.
Узлётна-пасадачная паласа аэрапорта была часова закрытая да 03:55.
27 лістапада магчымыя затрымкі рэйсаў праз парушаную ратацыю экіпажаў і паветраных суднаў. Пасажырам, чые рэйсы былі закранутыя, рэкамендуецца наўпрост звязацца з авіякампаніямі для атрымання падрабязнай інфармацыі і сачыць за абнаўленнямі на сайце аэрапорта Вільні www.vno.lt.
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары