Грамадства

Першымі беларусамі, якія сустрэліся з новым Папам, стала дэлегацыя грэка-католікаў

Сустрэча з усходнімі католікамі (грэка-католікамі) адбылася 14 мая. Папа падкрэсліў, што выбар менавіта гэтай аўдыторыі для адной з першых сустрэч свайго пантыфікату не выпадковы, паведамляюць Навіны Ватыкана.

Фота: Навіны Ватыкана

На аўдыенцыі прысутнічала дэлегацыя беларускіх святароў: грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек — апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і айцец Яўген Усошын, канцлер курыі апостальскай адміністратуры.

«Вы з'яўляецеся каштоўнымі. Гледзячы на вас, я думаю пра разнастайнасць вашых паходжанняў, слаўную гісторыю і жорсткія пакуты, якія перанеслі ці працягваюць пераносіць многія вашыя супольнасці,» — сказаў пантыфік, цытуючы свайго папярэдніка Папу Францішка, які называў Усходнія Цэрквы захавальнікамі «унікальных духоўных і мудрасных традыцый».

Асаблівую ўвагу Леў XIV надаў праблеме захавання ўсходніх традыцый у дыяспары. Ён падкрэсліў, што вернікі, якія пакідаюць свае родныя землі з прычыны войнаў, пераследу, нестабільнасці ці беднасці, рызыкуюць страціць не толькі Радзіму, але і рэлігійную ідэнтычнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць