Грамадства88

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»

Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне васьмі маладых людзей з Мазыра і іншых рэгіёнаў. Усяго распачатыя 34 крымінальныя справы.

Фота з матэрыялаў крымінальный справы: СК

Па версіі следства, маладыя людзі з аб'яднанняў «Перт» і «Дух Русі» збіраліся ў падвале, дзе абмяркоўвалі акцыі і «захоўвалі прылады злачынстваў». Раней супольнасці прызналі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».

Сілавікі зацікавіліся дзейнасцю падлеткаў пасля таго, як супраць жыхара Ельскага раёна распачалі крымінальную справу аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК) за паведамленні ў тэлеграме. Тады праверылі яго кантакты — хлопец актыўнічаў у суполцы «скінхэдаў» і часта ездзіў у Мазыр.

Па скрыншотах, якія апублікаваў СК, бачна, што хлопцы планавалі стварыць сетку аб'яднанняў па Беларусі, Расіі і Украіне.

«Аснова задумы — акцыі прамога дзеяння, якія павінны паўплываць на стан устойлівасці ўлады», — сказана на адным з паведамленняў.

Па іншых паведамленнях бачна, як у новага прыхільніка пытаюцца, ці гатовы ён «дзейнічаць радыкальна». Той адказвае, што «учора хадзіў каля РАУС, там складана акцыяніраваць».

Скрыншоты: СК

СК піша, што ў Мазыры маладыя людзі ладзілі напады па прычыне нацыянальнай ці сацыяльнай варожасць. Аб чым канкрэтна гэта было, не ўдакладняецца. Сказана, што хлопцы выкарыстоўвалі маскі, драўляныя біты і пярцовыя балончыкі. Відэа, якія яны здымалі падчас нападаў, па меркаванні следства, сталі асновай для «экстрэмісцкага кантэнту», які публікаваўся на «падкантрольных рэсурсах».

Падлеткі стваралі тэлеграм-каналы, групы і боты, праз якія «папулярызавалі ідэі нацызму і рэабілітавалі нацысцкіх злачынцаў, распальвалі міжнацыянальную і сацыяльную варожасць, дыскрэдытавалі Беларусь і прапагандавалі тэрарыстычную дзейнасць».

Скрыншоты: СК

Кандыдатам, якія хацелі далучыцца да маладзёнаў, даручалі вырабляць і распаўсюджваць «экстрэмісцкія ўлёткі» і маляваць «экстрэмісцкую сімволіку» на будынках. Для ўступлення ў аб'яднання праводзіліся абрады прысвячэння.

Дзейнасць падлеткаў следчыя расследавалі каля года. Усяго распачатыя 34 крымінальныя справы. Сілавікі затрымалі восем чалавек, сямёра з іх на момант падзей былі непаўналетнія.

Цяпер іх абвінавачваюць у хуліганстве, рэабілітацыі нацызму, стварэнні «экстрэмісцкіх фарміраванняў», прапагандзе тэрарызму і іншым артыкулам КК.

Каментары8

  • Пан Заглоба
    14.05.2025
    Цытата: "Акции прямого действия, которые должны напрямую повлиять на состояние устойчивости власти" Такое толькі таварыш маёр мог прыдумаць. Так што самі арганізавалі аб'яднанні, набралі туды ад сябе дурнейшых, потым іх закрылі за тэрарызм. Профіт
  • Кашмар
    14.05.2025
    Гэбэшная правакацыя. Сапраўдныя рускамірныя фашысты насамрэч існуюць, але зараз яны за агла і пуціна. Навошта ім "акции прямого действия", кали існуючая ўлада якраз іх ідэалогію і прасоўвае?
  • Gorliwy Litwin
    14.05.2025
    а што, Талаку і іншых падобных "нефармалаў" не тая самая кантора стварыла, што і гэтых? Бяспройгрышная гульня для чэкістаў. Па-першае, трымаеш пад кантролем увесь патэнцыйна незадаволены кантынгент - да канца жыцця, і нават часта на дзяцей кантроль пераходзіць у спадчыну. Па-другое, калі трэба трохі грошай здабыць ці на чарговую кар'ерную прыступку падняцца, здаеш частку сваёй сеткі на расправу і выходзіш у ліквіднасць. Дык чэкісты гэта яшчэ ад "ахранкі" царскай успадкавалі. На гэтым кантролі ўвесь Рускі Свет трымаецца. Слово і дело государево!

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць4

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?11

Сіла позірку: як 95 гадоў таму Чарлі Чаплін сыграў найвялікшую фінальную сцэну ў кіно1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць